Міністр фінансаў Філіпін высока ацаніў ініцыятыву "Пояс і шлях"
  2018-08-29 16:00:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вылучаная Кітаем ініцыятыва "Пояс і шлях" мае вялікі ўплыў і можа стаць паскаральнікам росту сусветнай эканомікі. Пра гэта заявіў у аўторак міністр фінансаў Філіпін Карпас Дамінгес у Маніле.

У пісьмовым інтэрв'ю карэспандэнту агенцтва Сіньхуа палітык адзначыў, што праграма "Пояс і шлях" можа інтэграваць сусветную эканоміку, садзейнічаць гандлёва-эканамічным кантактам і павысіць узровень узаемасувязі паміж усімі краінамі і стаць паскаральнікам росту сусветнай эканомікі.

Філіпінскі ўрад, працягваў Карпас Дамінгес, які прасоўвае маштабную праграму будаўніцтва інфраструктуры, гатовы ўмацаваць супрацоўніцтва ў гэтай галіне ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".

Міністр таксама адзначыў актыўны ўдзел Кітая ў будаўніцтве буйных аб'ектаў інфраструктуры Філіпін, сярод якіх трансрэгіянальные масты Ілаіла-Гімарас-Негрос і Даваа-Самар. Па словах Дамінгеса, гэтыя праекты вельмі важныя для транспартнай інфраструктуры Філіпін і прынясуць карысць народу краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040