У Пекіне адбылася 7-я міністэрская сустрэча ў рамках Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва
  2018-09-03 09:03:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёмая сустрэча на ўзроўні міністраў у рамках Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва адбылася ў нядзелю ў Пекіне.

На сустрэчы сумесна старшынствавалі член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І, міністр камерцыі КНР Чжун Шань, міністар міжнародных адносін і супрацоўніцтва ПАР Ліндзіве Сісулу і міністр гандлю і прамысловасці ПАР Роб Дэвіс.

На сустрэчы прысутнічалі міністры або афіцыйныя асобы, адказныя за знешнепалітычныя пытанні і знешнеэканамічнае супрацоўніцтва, з 53 афрыканскіх дзяржаў-членаў Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі Камісіі Афрыканскага саюза.

У гэтым годзе адзначаецца 18-я гадавіна з дня стварэння Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, які стаў за гэтыя гады прыкладам супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і сцягам міжнароднага супрацоўніцтва з Афрыкай, адзначыў Ван І.

Падчас Пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва старшыня КНР Сі Цзіньпін ад імя кітайскага ўрада выкладзе канкрэтную канцэпцыю па фарміраванні кітайска-афрыканскага супольнасці з адзіным лёсам і агучыць прапановы і меры кітайскага боку па ўмацаванні кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва ў будучыні, распавёў Ван І, дадаўшы , што ён верыць, што саміт стане гістарычнай падзеяй з пункту гледжання ўзмацнення згуртаванасці і ўзаемадзеяння паміж Кітаем і Афрыкай.

Ліндзіве Сісулу заявіла, што афрыканскія краіны ўдзячныя Кітаю за дапамогу і падтрымку, што аказваецца ім на працягу доўгага часу, захапляюцца яго вялізнымі дасягненнямі і зацікаўлены ў запазычанні кітайскага досведу развіцця.

Афрыканскія краіны будуць цесна ўзаемадзейнічаць з Кітаем, каб Пекінскі саміт Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва завяршыўся поўным поспехам, адзначыла яна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040