Кітай паабяцаў Афрыцы не выпампоўваць з яе рэсурсы
  2018-09-03 17:20:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай паабяцаў Афрыцы не выпампоўваць з яе рэсурсы. Абяцанне гэта агучыў старшыня КНР Сі Цзіньпін, выступаючы на саміце Форуму Кітай-Афрыка, які праходзіць у Пекіне.

Кіраўнік Кітая «чатыры спадзяванні» ў дачыненні да ўзаемадзеяння прадпрыемстваў Кітая і краін Афрыкі. Ён заклікаў бізнесменаў праяўляць вялікую сацыяльную адказнасць, спрыяць павышэнню ўзроўню жыцця мясцовага насельніцтва і надаваць больш увагі абароне навакольнага асяроддзя, захоўваць і эканомна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы.

Сёння ў Афрыцы інвестпраекты ажыццяўляе каля 3,3 тыс. кітайскіх прадпрыемстваў. Для развіцця прысутнасці ў Афрыцы ў 2013 годзе Кітай стварыў два новыя інвестфонды. Капітал кожнага з іх – мільярд долараў. Адзін з фондаў фінансуе праекты выключна ў галіне распрацоўкі нетраў, другі – займаецца інвестыцыямі ў інфраструктурныя, гандлёвыя і вытворчыя праекты.

Гаворачы аб развіцці кітайскай інвестыцыйнай дзейнасці на Чорным кантыненце, старшыня КНР асабліва падкрэсліў, што адпаведныя праекты ажыццяўляюцца «без якіх-небудзь дадатковых палітычных умоваў», і што Кітай «ніколі не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы афрыканскіх краін». Разам з тым, кіраўнік Кітая заклікаў забяспечыць эфектыўнасць работы інвестыцый у Афрыцы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040