Сі Цзіньпін: Кітай падтрымлівае Афрыку ў рэалізацыі прадуктовай бяспекі да 2030 года
  2018-09-03 18:15:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай падтрымлівае Афрыку ў дасягненні прадуктовай бяспекі да 2030 года. Кітай сумесна з Афрыкай распрацуе Кітайска-Афрыканскую праграму супрацоўніцтва ў сферы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і рэалізуе адпаведны план дзеянняў; Кітай ажыццявіць 50 праектаў, якія спрыяюць развіццю сельскагаспадарчага сектара ў афрыканскіх краінах; прадаставіць афрыканскім краінам,што пакутуюць ад бедстваў, партыю збожжавых на суму 1 млрд юаняў у якасці экстранай гуманітарнай дапамогі; накіруе 500 прафесійных аграномаў вышэйшай катэгорыі ў Афрыку для падрыхтоўкі арміі прафесіяналаў у сельскай гаспадарцы і навукова-тэхнічнай сферы. Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што Кітай плануе правядзенне Кітайска-Афрыканскага гандлёва-эканамічнага кірмаша, мае намер заклікаць кітайскія прадпрыемствы пашыраць інвестыцыі ў Афрыцы, ствараць і аптымізаваць платформы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040