Сі Цзіньпін і Пэн Ліюань віталі ўдзельнікаў Пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва
  2018-09-04 08:56:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань у Доме народных сходаў правялі гутарку, на якой віталі ўдзельнікаў Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Таксама там прысутнічаў старшыея Дзяожсавета Кітая Лі Кэцян і іншыя партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі.

Сі Цзіньпін горача вітаў ўсіх афрыканскіх лідараў. Сі Цзіньпін адзначыў, што на працягу апошніх 12 гадоў у адносінах паміж Кітаем і Афрыкай нязменна ішло здаровае і хуткае развіццё, кантакты на ўсіх узроўнях станавіліся больш цеснымі, а супрацоўніцтва ва ўсіх сферах -- больш актыўным. Ён падкрэсліў, што бакі з яшчэ больш цвёрдай упэўненасцю і рашучасцю будуць сумесна ствараць планы для будаўніцтва згуртаванай кітайска-афрыканскай супольнасці адзінага лёсу; разам выпрацоўваць праекты для рэалізацыі буйных ініцыятыў па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, поруч прасоўваць працэс сумесных абмеркаванняў, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання "Пояса і шляху".

Сустаршыня Форуму, прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса ад імя афрыканскіх краін адзначыў, што Форум кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва служыць важнай пляцоўкай супрацоўніцтва ў фармаце "Поўдзень-Поўдзень" і шматбаковага супрацоўніцтва. Афрыканскім краінам неабходна рэалізаваць перспектывы "Парадку дня 2063", і Кітай з'яўляецца партнёрам па супрацоўніцтве, на якога можна спадзявацца. Пекінскі саміт Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва абавязкова ўздыме адносіны Афрыкі і Кітая на новую вышыню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040