На "круглым стале" саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве былі прыняты Пекінская дэкларацыя і Пекінскі план дзеянняў
  2018-09-05 09:11:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў адбыўся «круглы стол» саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якая з'яўляецца краінай-сустаршынёй Форуму, Сірыл Рамафоса старшынствавалі на першай і другой частках пасяджэння. Тут былі прынятыя "Пекінская дэкларацыя аб будаўніцтве яшчэ больш цеснай кітайска-афрыканскай супольнасці адзінай лёсу" і "Пекінскі план дзеянняў Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве на 2019-2021 гады".

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што на пекінскім саміце, прысвечаным супрацоўніцтву і агульнаму выйгрышу, сфарміраваны дамоўленасці аб супрацоўніцтве, ажыццёўлена спалучэнне стратэгій развіцця, агучаны лейтматыў супрацоўніцтва, узаемавыгады і сумеснага развіцця Кітая і Афрыкі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што "Пекінская дэкларацыя аб будаўніцтве яшчэ больш цеснай кітайска-афрыканскай супольнасці адзінай лёсу" ўсебакова ўвасобіла кансенсусы Кітая і Афрыкі па важных пытаннях сучаснага свету, прадэманстравала салідарнасць і сяброўства Кітая і Афрыкі, сумеснае выкарыстанне імі магчымасцей і іх рашучасць разам сустракаць выклікі . "Пекінскі план дзеянняў Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве" выпрацаваў праграму практычнага супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі ва ўсіх сферах на наступныя тры гады і наступны перыяд часу, прадэманстраваў цвёрды намер Кітая і Афрыкі сумесна рэалізоўваць буйныя ініцыятывы , садзейнічаць павышэнню якасці і эфектыўнасці кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, акрэсліў новыя планы кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і сумеснага развіцця.

Лідары ўсіх краін Афрыкі далі высокую ацэнку гэтаму саміту, аднагалосна выказалі меркаванне, што саміт умацаваўа згуртаванасць і супрацоўніцтва Кітая і Афрыкі, зноў падаў свету магутны сігнал аб тым, што Афрыка і Кітай прыкладаюць намаганні для ўмацавання дружбы і ўзаемадзеяння, садзейнічаюць вялікаму згуртаванню краін, якія развіваюцца.

Афрыканскі бок паведаміў, што Кітай нязменна прыслухоўваецца да Афрыкі, разумее і падтрымлівае яе. Кітай, дапамагаючы Афрыцы, ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы афрыканскіх краін. Кітай у супрацоўніцтве з Афрыкай заўсёды кіруецца справядлівасцю, што складае яркі кантраст з даўно існуючым ў міжнародных адносінах становішчам няроўнасці. Афрыка падзякавала Кітаю за падтрымку справядлівасці ў міжнародных справах, адстойванне справядлівых інтарэсаў афрыканскіх краін і краін, якія развіваюцца. Умацаванне афрыканскага-кітайскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах моцна павысіць ролю і ўплыў шырокага кола краін, якія развіваюцца, у міжнародных справах.

Бакі далі высокую ацэнку прынятым на саміце "Пекінскай дэкларацыі" і "Пекінскаму плану дзеянняў" і адзначылі, што будуць усімі сіламі прасоўваць рэалізацыю Пекінскага плана дзеянняў, будаваць яшчэ больш цесную кітайска-афрыканскую супольнасць адзінага лёсу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040