Пакістан і ЗША дамовіліся аб перазагрузцы напружаных двухбаковых адносін - кіраўнік МЗС Пакістана
  2018-09-06 16:47:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея і міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы ў сераду дамовіліся стварыць атмасферу для перазагрузкі напружаных адносін паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Пакістана.

Ш. М. Курэшы паведаміў журналістам, што сустрэча прайшла вельмі цёпла, што дапамагло абодвум бакам растапіць лёд у двухбаковых адносінах.

М. Пампея падчас свайго кароткага візіту ў Пакістан таксама правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана Імранам Ханам і начальнікам штабоў арміі Пакістана генералам Камарам Джаведам Баджвай.

Ш. М. Курэшы заявіў, што два бакі дамовіліся правесці чарговы дыялог у Вашынгтоне ў гэтым месяцы пасля сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Паводле яго слоў, М. Пампея запрасіў яго наведаць ЗША, і ён прыняў гэтае запрашэнне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040