Прэм'ер-міністр Пакістана І.Хан сустрэўся з Ван І
  2018-09-10 09:22:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Пакістана Імра Хан сустрэўся з членам Дзяржсавета КНР, міністрам замежных спраў Ван І.

І.Хан адзначыў, што Пакістан і Кітай з'яўляюцца добрымі партнёрамі па стратэгічным супрацоўніцтве. Кітай займае асаблівае месца ў сэрцах пакістанскага народа. Новы ўрад Пакістана рашуча прыкладае намаганні для садзейнічання далейшаму паступальнаму развіццю Пакістана-кітайскіх адносін. Пакістана-кітайскі эканамічны калідор з'яўляецца знакавым праектам эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама важным зместам сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", пакістанскі бок мае намер усімі сіламі супрацоўнічаць з кітайскім бокам для паспяховай рэалізацыі гэтага праекта.

Ван І сказаў, што кітайскі бок мае намер сумесна з новым пакістанскім урадам ператварыць адносіны Кітая і Пакістана ў класічны ўзор добрасуседства і дружбы, апору міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама ў эталон сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Кітайскі бок таксама мае намер дзяліцца з новым урадам Пакістана паспяховым вопытам Кітая ў скарачэнні беднасці, барацьбе з карупцыяй, рэформах і адкрытасці, адзначыў кіраўнік МЗС КНР.

Ван І сказаў, што будаўніцтва Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора стварае спрыяльны стымулюючы эфект для сацыяльна-эканамічнага развіцця Пакістана, на наступным этапе яно ўступіць у новую фазу папаўнення і пашырэння.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040