Апублікаваныя папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў у Швецыі
  2018-09-11 09:16:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак ноччу сталі вядомыя папярэднія вынікі выбараў у рыксдаг - аднапалатны парламент Швецыі.

Згодна з першасным вынікам падліку, апублікаваным Выбарчай камісіяй каралеўства, левацэнтрысцкі блок, які ўключае ў сябе Сацыял-дэмакратычную партыю, Партыю аховы навакольнага асяроддзя і Левую партыю, набраў 40,6 прац. галасоў, атрымаўшы 144 з 349 месцаў у заканадаўчым органе краіны, а правацэнтрысцкі альянс / Умераная кааліцыйная партыя, Партыя цэнтра, Партыя "Лібералы" і Хрысціянска-дэмакратычная партыя / падтрымалі 40,3 прац. выбаршчыкаў, што дае ім 143 крэслы ў рыксдагу.

Акрамя таго, ультраправая антыміграцыйная партыя "Шведскія дэмакраты" атрымала 17,6 прац. галасоў, у яе будзе 62 мандата ў заканадаўчым сходзе. Па гэтым паказчыку яна займае трэцяе месца сярод палітычных сілаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, саступаючы толькі сацыял-дэмакратам / 101 мандат / і Умеранай кааліцыйнай партыі / 70 мандатаў /.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць апублікаваныя ў сераду.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040