Кітайскі беспілотны батыскаф "Хайлун-11000" апусціўся на глыбіню 5630 метраў
  2018-09-11 10:26:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі беспілотны батыскаф "Хайлун-11000" устанавіў рэкорд апускання на глыбіню 5630 метраў падчас выпрабаванняў на паўночным захадзе Ціхага акіяна. Пра гэта паведаміла ў панядзелак Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР.

Батыскаф з судна "Даян-1" / "Акіян-1" / правёў шэраг выпрабаванняў пад вадой, што доўжыліся 13 гадзін.

Вядучы навуковец экспедыцыі Лі Хуаймін паведаміў, што выпрабаванні паказалі, што апусканні прайшлі ўдала, і батыскаф мае выдатныя функцыянальныя магчымасці для глыбакаводных даследаванняў.

"Хайлун-11000" разлічаны на апусканне на глыбіню да 11 тысяч метраў. Выпрабаванні па апусканні на гэтую глыбіню павінны завяршыцца да 2020 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040