Спушчаны на ваду першы кітайскі ледакол для палярных шырот "Сюэлун-2"
  2018-09-11 10:45:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Шанхаі сёння быў спушчаны на ваду першы самастойна пабудаваны Кітаем ледакол для навуковых даследаванняў у палярных зонах, які атрымаў назву "Сюэлун-2", што азнаменавала новы прарыў для кітайскага патэнцыялу ў галіне забеспячэння і падтрымкі палярных экспедыцый. Арганізацыю і рэалізацыю будаўніцтва ледакола ажыццяўляў Кітайскі цэнтр палярных даследаванняў, падначалены Міністэрству прыродных рэсурсаў КНР.

Ледакол для палярных навуковых экспедыцый задавальняе патрабаванням для неабмежаванага раёна плавання, мае магчымасць глабальнай навігацыі, здольны ажыццяўляць бяспечную навігацыю ў палярных акіянах. Даўжыня ледакола складае 122,5 м, шырыня -- 22,3 м, асадка -- 7,85 м, водазмяшчэнне -- каля 13990 тон, хуткасць руху складае 12-15 вузлоў, запас ходу -- 20 тыс. марскіх міль, аўтаномнасць дасягае 60 дзён, пасажыразмяшчальнасць -- 90 чалавек. Ледакол здольны ажыццяўляць працяглае плаванне з хуткасцю 2-3 вузлы праз лёд таўшчынёй 1,5 м са снежным покрывам таўшчынёй 0,2 м.

"Сюэлун-2" увабраў у сябе міжнародныя тэхналагічныя і функцыянальныя патрабаванні, а таксама прыродаахоўныя канцэпцыі для новага пакалення ледаколаў, якія ажыццяўляюць даследаванні ў палярных зонах. У палярных абласцях ён здольны свабодна разгортвацца на месцы на 360 градусаў, а таксама пераадольваць 20-метровыя ледзяныя таросы, манеўранасць карабля значна павысілася.

Першы ліст сталі для ледакола "Сюэлун-2" быў выразаны ў цэху кампаніі Jiangnan Shipyard 20 снежня 2016 года. Пасля праведзенага сёння спуску на ваду ледакол пройдзе швартовыя выпрабаванні. Згодна з планамі будаўніцтва, перадача ледакола ў эксплуатацыю для выканання кітайскіх палярных даследаванняў адбудзецца ў першай палове 2019 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040