Сі Цзіньпін заклікаў раскрыць патэнцыял супрацоўніцтва на Далёкім Усходзе
  2018-09-13 09:04:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пленарнае пасяджэнне 4-га Усходняга эканамічнага форуму адбылося ў сераду ва Уладзівастоку. На форуме прысутнічалі старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Манголіі Халтмаагін Батулга, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ, прэм'ер-міністр Рэспублікі Карэя Лі Нак Ен і інш.

Сі Цзіньпін выступіў з прамовай аб сумесным выкарыстанні новых магчымасцей развіцця Далёкага Усходу. Кітайскі лідар падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з краінамі рэгіёна дамагацца ўзаемнай выгады для ўсіх, умацоўваць традыцыйную дружбу паміж народамі, ажыццяўляць комплекснае скаардынаванае развіццё і садзейнічаць міру, стабільнасці, развіццю і росквіту ў рэгіёне.

Сі Цзіньпін адзначыў, што форум прайшоў паспяхова ўжо тры разы, стаўшы важнай платформай для кансультацый і супрацоўніцтва усіх бакоў. Кітай заўсёды застаецца актыўным прыхільнікам і ўдзельнікам супрацоўніцтва на Далёкім Усходзе РФ. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ва ўмовах новай сусветнай сітуацыі трэба поруч ісці наперад і ўмацоўваць узаемадавер і абараняць рэгіянальны мір і спакой, паглыбляць супрацоўніцтва і забяспечыць узаемную выгаду, узмацняць абмен вопытам і ўмацоўваць традыцыйную дружбу паміж народамі, забяспечваць усеабдымнае і скаардынаваны развіццё.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з краінамі рэгіёна прыкладаць намаганні да ўмацавання супрацоўніцтва ў Паўночна-Усходняй Азіі, спрыяць рэалізацыі дыверсіфікаванага і ўстойлівага развіцця ў рэгіёне, разам падзяляць магчымасці і плён развіцця і супрацоўніцтва, будаваць лепшую будучыню ў рэгіёне.

Лідары іншых краін заявілі, што ў развіцці Далёкага Усходу Расіі дасягнуты значныя поспехі. Бакі гатовы актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе, а таксама сумесна садзейнічаць развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Паўночна-Усходняй Азіі, каб прынесці больш карысці сваім народам.

Сі Цзіньпін таксама адказаў на пытанні аб сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040