Кітай і Японія павінны ўзмацняць тэндэнцыю паляпшэння і развіцця двухбаковых адносінаў - Лі Кэцян
  2018-09-13 10:59:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у сераду сустрэўся з дэлегацыяй японскай бізнес-супольнасці.

Падчас сустрэчы Лі Кэцян заклікаў Кітай і Японію ўзмацняць бягучую тэндэнцыю паляпшэння і развіцця двухбаковых адносін.

Лі Кэцян адзначыў, што ў гэтым годзе адзначаецца 40-годдзе падпісання Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе, і абодва бакі павінны выконваць прынцыпы, устаноўленыя ў чатырох палітычных дакументах, падпісаных дзвюма краінамі.

Лі Кэцян заявіў, што Кітай і Японія могуць выкарыстоўваць супрацоўніцтва ў эканоміцы і гандлі як рухаючую сілу двухбаковых сувязяў, заклікаўшы бакі ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галінах інавацый і высокіх тэхналогій, развіваць супрацоўніцтва на трэціх рынках.

Лі Кэцян чакае, што бакі даб'юцца ўзаемных выгод на больш высокім узроўні і ў больш шырокіх галінах, пастаянна пашыраючы патэнцыял супрацоўніцтва.

Лі Кэцян падкрэсліў: "Кітай будзе непахісна прасоўваць рэформы і адкрытасць, палягчаць доступ да рынку, строга абараняць правы на інтэлектуальную ўласнасць і ў далейшым аптымізаваць бізнес асяроддзе, каб Кітай працягнуў быць папулярным напрамкам для замежных інвестыцый".

Лі Кэцян заявіў, што Кітай і Японія, будучы двума вядучымі сусветнымі эканомікамі, павінны сумесна супрацьстаяць унілатэралізму і пратэкцыянізму, падтрымліваць мультылатэралізм і свабодны гандаль.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай хоча працаваць з усімі бакамі, уключаючы Японію, каб актыўна стымуляваць перамовы па пагадненні аб свабодным гандлі паміж Кітаем, Японіяй і Рэспублікай Карэя і пагадненні аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве / RCEP /, спрыяць стварэнню добрых умоў для гандлю і інвестыцый, а таксама іх лібералізацыі, садзейнічаць стварэнню глабальнай эканомікі адкрытага тыпу.

Члены японскай дэлегацыі заявілі, што развіццё дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін паміж Японіяй і Кітаем не толькі спрыяе абодвум краінам, але і спрыяе забеспячэнню стабільнасці і росквіту ва ўсім свеце.

Яны таксама падкрэслілі, што японская эканамічная супольнасць падтрымлівае намаганні ўрадаў абодвух бакоў для супрацьстаяння пратэкцыянізму, абароны свабоднага гандлю і мультылатэралізму, узмацнення супрацоўніцтва ў сферы інавацый і лічбавай эканомікі, а таксама актыўнае пашырэнне супрацоўніцтва на трэціх рынках, каб дасягнуць сумесных выгод.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040