Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыме ўдзел у форуме "Летні Давос"
  2018-09-13 14:34:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 19-20 верасня будзе знаходзіцца ў паўночнакітайскім горадзе Цяньцзінь для ўдзелу ў 12-м форуме "Летні Давос". Пра гэта абвясціў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на штодзённай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Чакаецца, што Лі Кэцян выступіць з прамовай на цырымоніі адкрыцця форуму, правядзе перамовы з лідарамі такіх краін, як Эстонія, Латвія, Сербія і Самоа, абмяняецца думкамі з прадстаўнікамі гандлёва-прамысловай і фінансавай сферы, а таксама мазгавых цэнтраў і СМІ.

У гэтым годзе форум пройдзе пад дэвізам "Стварэнне грамадства інавацыйнага тыпу ў перыяд чацвёртай прамысловай рэвалюцыі". У форуме прымуць удзел больш за 2000 палітыкаў, бізнесменаў, навукоўцаў і работнікаў СМІ з парадку 90 краін.

Пачынаючы з 2007 года, Сусветны эканамічны форум штогод праводзіць форум "Летні Давос" / гадавую нараду новых сусветных лідараў / па чарзе ў кітайскіх гарадах Цяньцзінь і Далянь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040