Сі Цзіньпін і У. Пуцін наведалі дзіцячы цэнтр «Акіян»
  2018-09-13 14:53:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 верасня старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін наведалі дзіцячы цэнтр «Акіян». Кіраўнікі краін азнаёміліся з фотавыставай, дзе адлюстраваны найбольш драматычныя і яркія шчаслівыя моманты жыцця кітайскіх дзяцей, якія пацярпелі ад землетрасення 2008 года ў правінцыі Сычуань. Яны прынялі ўдзел у цырымоніі святкавання дзесяцігоддзя прыёму кітайскіх дзяцей у цэнтры "Акіян", выступілі з прамовамі, адзначаючы адзінства народаў дзвюх краін і неабходнасць узаемнай падтрымкі і узаемадапамогі у цяжкія часы.

У 2008 годзе цэнтр прыняў на адпачынак і рэабілітацыю каля 2000 дзяцей з кітайскіх правінцый Сычуань і Ганьсу. У 2013 годзе пасля землетрасення ў акрузе Яань правінцыі Сычуань 299 кітайскіх дзяцей па запрашэнні расійскага боку пабывалі ў гэтым цэнтры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040