Міністэрства камерцыі КНР пракаментавала інфармацыю аб пашырэнні актыўнага сальда ў гандлі з ЗША
  2018-09-14 09:06:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы апошнюю інфармацыю аб некаторым пашырэнні актыўнага сальда ў гандлі паміж Кітаем і ЗША, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн сёння заявіў, што рынак вызначае пашырэнне або памяншэнне актыўнага або пасіўнага сальда. ЗША павінны ўсвядоміць, што аднабаковыя меры па павелічэнні мытных пошлін не могуць вырашыць існуючыя праблемы.

Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР на днях прадставіла інфармацыю, што за першыя 8 месяцаў гэтага года экспарт КНР у ЗША склаў 1,96 трлн юаняў / рост на 6,5 прац /, а імпарт з ЗША у КНР - 714,13 млрд юаняў / рост на 4,4 прац./. Актыўнае сальда ў гандлі Кітая з ЗША склала 1,24 трлн юаняў - рост на 7,7 прац.

Гаа Фэн адзначыў, што пасіўнае сальда ў гандлі ЗША звязана з такімі фактарамі, як нізкія паказчыкі зберажэнняў, статус долара як рэзервовай валюты і рэалізацыя ў ЗША кантролю за экспартам у Кітай. Акрамя таго, рынак вызначае пашырэнне або памяншэнне актыўнага або пасіўнага сальда.

Гаа Фэн адзначыў, што ЗША павінны ўсвядоміць, што аднабаковыя меры па павелічэнні мытных пошлін не могуць вырашыць існуючыя праблемы. КНР і ЗША варта прыняць практычныя меры і сумесна накіраваць намаганні на здаровае і стабільнае развіццё двухбаковага гандлю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040