РК і КНДР пачалі ваенныя перамовы па ваенных пытаннях на працоўным узроўні
  2018-09-14 09:58:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя / РК / і КНДР у чацвер раніцай пачалі перамовы на працоўным узроўні па ваенных пытаннях у памежнай вёсцы Пханмунджом. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны РК.

Ваенныя дэлегацыі ў складзе трох членаў з абодвух бакоў на чале з афіцэрамі ў званнях палкоўнікаў пачалі перамовы ў 10:00 па мясцовым часе ў Тонгільгаке - будынку на тэрыторыі КНДР у вёсцы Пханмунджом.

Ваенныя перамовы праходзяць напярэдадні саміту прэзідэнта РК Мун Чжэ Іна і вярхоўнага лідара КНДР Кім Чэн Ына, які адбудзецца ў Пхеньяне 18-20 верасня.

Паводле прагнозаў, дэлегацыі ваенных абмяркуюць шляхі змякчэння ваеннай напружанасці паміж Пхеньянам і Сеулам, уключаючы дэмантаж на эксперыментальнай аснове часткі пастоў аховы ў дэмілітарызаванай зоне.

Акрамя таго, на парадку дня шляхі раззбраення Аб'яднанай зоны бяспекі ў Пханмунджоме і сумесныя пошукі астанкаў загінуўшых падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў салдат.

Адзначым, што бакі ўжо дасягнулі адзінства па гэтых пытаннях на ваенных перамовах на ўзроўні генералаў, якія адбыліся ў канцы ліпеня.

  

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040