Ван І правёў перамовы з кіраўніком МЗС Францыі
  2018-09-14 14:07:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў КНР Ван І сёння правёў перамовы ў Пекіне з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам.

Ван І адзначыў, што Кітай будзе ўзмацняць кантакты з Францыяй па будаўніцтве "Пояса і Шляху" і разглядаць новыя магчымасці супрацоўніцтва па такіх напрамках, як трэція рынкі. Бакі павінны рабіць унёсак у адстойванне мультылатэралізму, удасканаленне глабальнага кіравання і стымуляванне міру і развіцця ва ўсім свеце.

У сваю чаргу, Ж.-І. Лэ Дрыян адзначыў, што Францыя мае намер стымуляваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках з Кітаем, абмяркоўваць мадэлі і спосабы супрацоўніцтва па сумесным фарміраванні "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040