12-ты Чжухайскі авіясалон адкрыецца з вялікай колькасцю удзельнікаў
  2018-09-14 15:32:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каля 770 экспанентаў з 43 краін прадставяць на кітайскім авіясалоне свае найноўшыя дасягненні авіякасмічнай галіны ў лістападзе.

12-й міжнародны авіякасмічны салон будзе праходзіць з 6 па 11 лістапада ў партовым горадзе Чжухай правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства. На выставе можна пабачыць больш за 100 узораў лятальных апаратаў, вырабленых вядучымі кампаніямі авіякасмічнай галіны з розных краін.

Як паведамляецца, Кітайская дзяржаўная карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці выставіць 145 узораў, сярод якіх 45 будуць прадстаўлены ўпершыню. Вытворца грамадзянскай авіяцыйнай тэхнікі -- Кітайская карпарацыя камерцыйнай авіяцыі -- прадэманструе прататыпы сумеснага кітайска-расійскага пасажырскага шырокафюзеляжнага самалёта CR929 і распрацаванага ў краіне рэгіянальнага самалёта ARJ21.

У Кітайскай карпарацыі аэракасмічнай навукі і тэхнікі паведамілі, што на выставе таксама будуць прадстаўлены мадэлі кітайскіх ракет-носьбітаў новага пакалення, асноўны модуль кітайскай касмічнай станцыі, месячны зонд Чан'э-4 і спадарожнік-рэтранслятар.

Авіясалон -- найбуйнейшая платформа ў Кітаі, дзе збіраюцца вытворцы і пакупнікі авіяцыйнай тэхнікі. Ён праводзіцца раз на два гады ў Чжухае. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040