Фотаальбом "Грандыёзныя перамены: кітайская памяць аб 40 гадах палітыкі рэформаў і адкрытасці"
  2018-09-17 09:21:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фотоальбом вялікага фармату "Грандыёзныя перамены: кітайская памяць аб 40 гадах палітыкі рэформаў і адкрытасці" апублікаваны і распаўсюджаны па ўсёй краіне.

Кніга складаецца з двух тамоў і налічвае 10 раздзелаў. У ёй прадстаўлена больш за 800 уражлівых фотаздымкаў, зробленых сотнямі рэпарцёраў агенцтва "Сіньхуа" за апошнія 40 гадоў.

У першым томе сабраны фатаграфіі тыповых для перыяду правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці гарадоў і вёсак, якія адлюстроўваюць грандыёзныя змены ў гарадскіх і сельскіх раёнах усяго Кітая. У другім томе ў спецыяльных раздзелах паказаны каласальныя змены ў эканоміцы, навуцы і тэхніцы, грамадстве, у сферы народнага дабрабыту, культуры і экалогіі, якія адбываліся на працягу апошніх 40 гадоў.

Фотаальбом дае магчымасць зноў перажыць "кітайскі цуд", створаны за 40 гадоў ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці. Кніга ўяўляе сабой адмысловую эпапею, напісаную працавітымі рукамі кітайскага народа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040