30 гарнякоў загінулі ў выніку апоўзня на Філіпінах
  2018-09-17 10:48:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Не менш за 30 гарнякоў загінулі, яшчэ 13 прапалі без вестак у нядзелю ў выніку апоўзня на поўначы Філіпін. Пра гэта паведаміў камандуючы Узброенымі сіламі Філіпін на поўначы вострава Лусон Эмануэль Саламат.

Паводле яго слоў, 43 чалавекі былі заблакіраваны ў тунэлі з-за апоўзня, выкліканага магутным тайфунам "Манхут", які абрынуўся на астраўную дзяржаву раніцай у суботу.

На месцы здарэння працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Колькасць ахвяр стыхіі на Філіпінах узрасла да 59 чалавек.

"Манхут" -- 15-ты тайфун, які абрынуўся ў бягучым годзе на Філіпіны. Ён стаў самым магутным з пачатку года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040