Чатыры чалавекі загінулі ў паўднёвым Кітаі ад тайфуну "Манхут"
  2018-09-17 15:34:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чатыры чалавекі загінулі ў правінцыі Гуандун у выніку супертайфуну "Манхут. Пра гэта паведамілі ў панядзелак мясцовыя ўлады.

Паводле інфармацыі метэаралагічнай службы правінцыі, "Манхут" у нядзелю ў 17:00 выйшаў на сушу ў раёне горада Цзянмэнь правінцыі Гуандун, хуткасць ветру ў гэты момант дасягала 162 км за гадзіну.

Тры чалавекі загінулі пад паваленымі дрэвамі ў горадзе Гуанчжоу, яшчэ адзін загінуў у выніку абрушэння будаўнічай канструкцыі ў горадзе Дунгуань.

Па стане на 23:00 нядзелі ў правінцыі больш 3,11 мільёна чалавек былі эвакуіраваны, 49 тыс. рыбалавецкіх суднаў вярнулася ў парты. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040