Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Філіпін Р. Дутэртэ тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з тайфунам "Мангхут"
  2018-09-18 09:02:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак накіраваў прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з тайфунам "Мангхут".

У пасланні гаворыцца, што тайфун "Мангхут", які абрынуўся на Філіпіны, прывёў да вялікіх чалавечых ахвяр і матэрыяльнага ўрону. Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая і ад сябе асабіста выказаў Р. Дутэртэ спачуванні па загінуўшых, а членам сем'яў ахвяр, якія атрымалі траўмы і пацярпелым - спачуванне.

Сі Цзіньпін адзначыў, што КНР і Філіпіны з'яўляюцца сяброўскімі суседзямі, жыхары Філіпін пацярпелі ад стыхійнага бедства, і кітайскі бок мае намер прадаставіць ім усялякую дапамогу. Ён выказаў упэўненасць, што пад цвёрдым кіраўніцтвам Р. Дутэртэ і ўрада філіпінскі народ абавязкова пераадолее бедства і адновіць родны край.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040