Кітай пасля 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2018-09-18 09:22:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 верасня ў Пекіне прайшоў сімпозіум на высокім узроўні ў рамках Форуму па развіцці Кітая. У ім узялі ўдзел каля 800 прадстаўнікоў кітайскіх і замежных прадпрыемстваў, спецыялістаў і чыноўнікаў урадавых ведамстваў, якія агучылі свае прапановы адносна рэформаў і адкрытасці Кітая ў новую эпоху.

Кожны назіральнік па-свойму ацэньвае Кітай. Асабліва сёння, калі краіна знаходзіцца ў нявызначанай і нестабільнай міжнароднай сітуацыі, у якой набіраюць сілу антыглабалісцкія тэндэнцыі і гандлёвы пратэкцыянізм. Калі паглядзець на Кітай з вышіні 40 гадоў ад старту палітыкі рэформаў і адкрытасці, перш за ўсё бачныя велізарныя поспехі краіны. І гэта стала асновай упэўненасці ў тым, што Кітай здольны наладзіць справы ў сябе дома. За 40 гадоў Кітай актыўна інтэграваўся з мірам і дасягнуў прыкметных поспехаў.

На працягу 40 гадоў правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці больш 700 млн кітайцаў развіталіся з крайняй беднасцю. Сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва краіны павысілася ад 67,8 гадоў у 1981 годзе да 76,7 гадоў у 2017-м. Згодна з ацэнкай Сусветнага банка, у 1999 годзе Кітай перайшоў у шэраг краін з сярэднімі даходамі базавага ўзроўню, а ў 2010-м яго прылічылі да краін з сярэднім прыбыткам высокага ўзроўню. У 2017 годзе ВУП краіны складаў каля 9 тыс. долараў.

Выклікі, якія стаяць перад краінай, падахвочваюць працягваць курс рэформаў і пашыраць адкрытасць. Значны разрыў паміж Кітаем і светам па-ранейшаму заключаецца ў недастатковым узроўні развіцця: па ўзроўні ВУП Кітай займае 70-е месца ў свеце. Па стане на канец мінулага года 30 мільёнаў кітайцаў усё яшчэ застаюцца за мяжой беднасці, таму Кітаю неабходна планаваць далейшы шлях высокаэфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Спецыялісты адзначаюць патэнцыял развіцця краіны. 40 гадоў таму эканоміка Кітая складала толькі 1,8% агульнасусветнага аб'ёму. У мінулым годзе гэты паказчык склаў каля 15%, а ўклад Кітая ў глабальны эканамічны рост шмат гадоў запар перавышае 30%. Кітай з'яўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам і другім па велічыні імпарцёрам. Кітай дзеліцца вынікамі і магчымасцямі свайго эканамічнага развіцця з іншымі краінамі.

Былы галоўны эканаміст Сусветнага банка Лінь Іфу лічыць, што Кітай павінен узяць на сябе яшчэ большую адказнасць за глабальную сістэму развіцця, стымуляваць эканамічны рост краін, якія развіваюцца, дапамагаць найменш развітым краінам у ліквідацыі беднасці і дзяліцца плёнам свайго развіцця з усім светам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040