Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў форуме Летні Давос.
Падчас сустрэчы кітайскі лідар адзначыў трывалую аснову традыцыйнай дружбы паміж Кітаем і Сербіяй, высокі ўзровень іх палітычнага ўзаемнага даверу і плённасць двухбаковага практычнага супрацоўніцтва. Ён заклікаў абодва бакі наладзіць узаемадзеянне ў будаўніцтве "Пояса і шляху", узмацніць спалучэнне стратэгій развіцця, прасунуць паглыбленае развіццё супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін.
Аляксандр Вучыч, у сваю чаргу, заявіў, што Сербія шчыра дзякуе Кітаю за аказаную дапамогу і жадае стаць яго верным партнёрам. Будаўніцтва "Пояса і шляху" прыносіць карысць не толькі кітайскаму народу, але і народам іншых краін.
Лідары Кітая і Сербіі прысутнічалі на падпісаніі шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -