Прэзідэнт МАК Т. Бах павітаў жаданне КНДР і РК падаць сумесную заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2032 года
  2018-09-20 16:35:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта / МАК / Томас Бах у сераду вітаў жаданне КНДР і Рэспублікі Карэя / РК / падаць сумесную заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2032 года. Пра гэта паведамілі СМІ.

Вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін у сераду правялі сустрэчу ў Пхеньяне. Жаданне падаць сумесную заяўку на правядзенне Алімпіяды было ўключана ў праграму аб супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі ў галіне эканомікі, турызму, аховы здароўя, культуры і спорту.

У гэтым годзе КНДР і РК накіравалі аб'яднаныя зборныя для ўдзелу ў некаторых відах спорту на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане і Азіяцкіх гульнях у Джакарце.

"Пасля зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане, спорт зможа яшчэ раз ўнесці свой уклад у справу міру на Карэйскім паўвостраве і на ўсёй планеце. Мы / МАК / шчыра жадаем, каб дадзеныя палітычныя перамовы мелі неабходны прагрэс для паспяховага прасоўвання кандыдатуры", - заявіў Т. Бах.

Згодна з планам МАК, каму дастанецца права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2032 года, будзе вызначана ў 2025 годзе. На цяперашні момант намер падаць заяўку на іх правядзенне выказалі Германія, Індыя і Інданэзія.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040