Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне ў адрас 17-га Міжнароднага кірмашу Заходняга Кітая
  2018-09-21 09:00:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

17-ы Міжнародны кірмаш Заходняга Кітая / WCIF / адкрыўся ў чацвер у горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў у яго адрас віншавальны ліст.

У лісце Сі Цзіньпін адзнычыў, што гэты кірмаш з'яўляецца важным акном пашырэння сувязяў са знешнім светам для Кітая, ён стварыў для заходняга рэгіёну Кітая важную платформу ўдзелу ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" і паглыблення абменаў і супрацоўніцтва з краінамі свету.

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" заходні рэгіён Кітая набудзе велізарную жыццёвую сілу, стане важнай складовай часткай структуры адкрытасці, якая характарызуецца ўзаемадзеяннем паміж наземнай і марской сістэмамі, а таксама ўзаемадапамогай паміж заходнімі і ўсходнімі раёнамі краіны, канстатаваў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што кірмаш, які праходзіць пад дэвізам "Новая эпоха Кітая, новыя поспехі заходняга рэгіёну краіны", сканцэнтраваны на сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Ён мае пазітыўнае значэнне для паглыблення абменаў і супрацоўніцтва заходніх раёнаў Кітая са знешнім светам.

"Спадзяемся, што ўдзельнікі кірмашу будуць паглыбляць веды аб заходнім рэгіёне Кітая, умацоўваць узаемную дружбу, нарошчваць супрацоўніцтва і абмены, сумесна карыстацца новымі магчымасцямі для адкрытага развіцця", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040