МЗС: Кітай выступае за ўзмацненне кантактаў паміж КНДР і ЗША
  2018-09-21 16:04:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае і спадзяецца, што КНДР і ЗША ўзмоцняць кантакты. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на чарговай прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, КНДР і ЗША варта надаць увагу заклапочанасцям кожнага з бакоў, бесперапынна ўмацоўваць ўзаемадавер, ператвараць у жыццё дамоўленасці іх лідараў і прасоўваць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава і працэс палітычнага рашэння.

Па выніках праведзенай у сераду ў Пхеньяне сустрэчы лідараў КНДР і Рэспублікі Карэя была складзена Пхеньянская дэкларацыя. Каменціруючы гэту падзею, дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея заявіў, што ЗША вітаюць вынікі сустрэчы лідараў КНДР і РК.

У ходзе праведзенага ў Пхеньяне саміту КНДР пацвердзіла сваю прыхільнасць дэнуклеарызацыі паўвострава і рашэнне прыняць далейшыя адпаведныя меры, што, па словах Гэн Шуана, заслугоўвае належнай ацэнкі. "Мы разлічваем, што КНДР і ЗША змогуць ісці насустрач адно аднаму і прыкласці рэальныя намаганні для рэалізацыі дэнуклеарызацыі паўвострава і забеспячэння працяглага міру на паўвостраве. Зрэшты, да гэтых намаганняў павінны далучыцца і зацікаўленыя бакі", -- адзначыў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040