Сувязь паміж мінулым і будучым, паміж Кітаем і ўсім светам
  2018-09-21 16:54:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 верасня ў г. Чжухай (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай) прайшло плянарнае пасяджэнне ў рамках 2-га кітайскага форуму (Гуандун) па міжнародным інфармацыйным прасоўванні "Марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя".

Арганізатарамі форуму выступілі медыякарпарацыя Кітая і народны ўрад правінцыі Гуандун. Тэма мерапрыемства: "Новая эпоха, Новы Шаўковы шлях, новы імідж".

Падчас мерапрыемства вядомыя навукоўцы, высокапастаўленыя прадстаўнікі вядучых СМІ абмеркавалі пытанні актуалізацыі і больш эфектыўнай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях», умацавання супрацоўніцтва паміж СМІ краін, размешчаных уздоўж «Аднаго пояса і аднаго шляху".

У 2018 годзе адзначаецца 5-я гадавіна вылучэння Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". Гэта ўнікальная канцэпцыя эканамічнага развіцця ахапіла кантыненты і пераадолела акіяны, звязала мінулае і будучыню, устанавіла сувязь паміж Кітаем і ўсім светам.

Ганаровы госць форуму - былы прэм'ер-міністр Францыі Жан-П'ер Рафарэн, які лічыцца галоўным экспертам па наладжванні дыялогу і вядзенні перамоў паміж французскімі і кітайскімі палітыкамі, даў высокую ацэнку ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях".

Падчас свята Вясны Кітая ў 2018 г. ён у сваім акаўнце сацыяльных медыя апублікаваў віншавальную паштоўку, у якой выказаў спадзяванне на тое, што ініцыятыва "Адзін пояс і адзін шлях" стане новай асновай дружбы паміж Францыяй і Кітаем. Вось што ён сказаў:

"Мы павінны ствараць больш магчымасцяў для выбудоўвання "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху» і «Марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя». Неабходна рэалізоўваць больш праектаў, накіраваных на інфраструктурную ўзаемазвязанасць, забеспячэнне бесперабойнага гандлю без перашкодаў і бар'ераў і свабоду звароту капіталу.

Падчас сумеснай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" усе зацікаўленыя бакі павінны весці актыўныя перамовы, ствараць новыя перспектывы, імкнуцца да новых здзяйсненняў. Для Еўропы гэта мае першарадную значнасць".

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 2011 год, прафесар Нью-Ёркскага ўніверсітэта Томас Сарджэнт выступіў на форуме з прамовай на тэму "Новая эпоха, новая эканоміка і новыя тэхналогіі: перспектывы правінцыі Гуандун на бліжэйшыя 40 гадоў". Паводле яго слоў, ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях " адпавядае запытам і тэндэнцыям гістарычнага развіцця ў новую эпоху. З гэтай нагоды ён сказаў:

"Ініцыятыва "Адзін пояс і адзін шлях " прынясе выгаду не толькі Кітаю, але і ўсяму свету. Яна прывядзе да новага этапу і новай якасці канкурэнцыі, што будзе не толькі стымуляваць развіццё глабальнай эканомікі, але і падштурхне чалавецтва на генерацыю новых ідэй ва ўсіх кутках свету».

Выступаючы на плянарным пасяджэнні 2-га інфармацыйнага форуму "Марскі шаўковы шлях 21-га стагоддзя» намеснік гендырэктара Медыякарпарацыі Кітая Ху Баншэн адзначыў, што за 5 гадоў, якія прайшлі з моманту вылучэння Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятывы «Аднаго пояса і аднаго шляху» дасягнуты значныя вынікі. Асабліва гэта тычыцца эканамічнага развіцця.

Інфармацыйная ўзаемазвязанасць, спалучанасць і дыялог СМІ павінны адпавядаць узроўню развіцця розных краін, размешчаных уздоўж "Аднаго пояса і аднаго шляху" і запытам іх урадаў і народаў. У дакладзе 19-га з'езда КПК Сі Цзіньпін асобна падкрэсліў, што важна нарошчваць патэнцыял у сферы міжнародных камунікацый, умець распавядаць пра падзеі ў краіне і пра кітайскі лад жыцця, праўдзіва, разнапланава і ўсебакова раскрываць сутнасць Кітая, нарошчваць культурную «мяккую сілу» КНР.

У рэчышчы рэалізацыі канцэпцыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна, Ху Баншэн заклікаў работнікаў і кіраўнікоў СМІ больш актыўна вывучаць краіны-ўдзельніцы «Аднаго пояса і аднаго шляху», лепш разумець запыты аўдыторыі гэтых краін. Менавіта так СМІ названых краін згуляюць належную і сапраўды значную і карысную ролю ў будаўніцтве Вялікага Шаўковага шляху.

Аналізуючы мінулае, мы павінны разумець, што Вялікі Шаўковы шлях служыў не толькі гандлёвым шляхам. Ён адыгрываў ролю дарогі дружбы, што бесперапынна ўмацоўвае гуманітарныя абмены паміж рознымі краінамі. Нельга адмаўляцца ад далейшага асваення і падаўжэння гэтага шляху, бо нашы продкі даўно ўжо заўважылі яго важнасць", - сказаў Ху Баншэн.

Асабліва важны працяг развіцця гэтай канцэпцыі на фоне дынамічнага развіцця эканомікі Кітая і рэгіёнаў, а таксама глабальнай эканомікі і грамадскага прагрэсу. Варта крочыць у будучыню па слядах, пакінутых на Вялікім Шаўковым шляху нашымі продкамі, імкнуцца да распаўсюджвання ўсходняй мудрасці, умацоўваць сувязі, пазычаць лепшыя практыкі і задзейнічаць каштоўны вопыт адзін аднаго з тым, каб старажытны Шаўковы шлях здабыў у новую эпоху новую жыццёвую сілу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040