Тры агульныя падыходы да рэфармавання міжнароднай гандлёвай сістэмы
  2018-09-24 14:49:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На мінулым тыдні Еўракамісія і Канада прадставілі папярэднія праекты рэфармавання Сусветнай гандлёвай арганізацыі, накіраваныя на адаптацыю яе правілаў да сучасных выклікаў развіцця глабальнай эканомікі.

Праз тыдзень скончыцца першы чатырохгадовы тэрмін суддзі Апеляцыйнага органа СГА Шрэ Бабу Чекітана Сэрвансінга з Маўрыкія. 27 жніўня ЗША заблакіравалі падаўжэнне мандата суддзі з Маўрыкія. Да гэтага ЗША неаднаразова заяўлялі, што прызначэнне новага суддзі будзе гэтак жа заблакіравана, як і трох папярэдніх. Такім чынам, застаюцца толькі трое суддзяў, што пакуль забяспечваюць працу апеляцыйнага органа.

Як адзначаюць аналітыкі, да канца 2019 года скончыцца тэрмін паўнамоцтваў яшчэ двух суддзяў, а ў адпаведнасці з пагадненнем, якое рэгулюе вырашэнне спрэчак у СГА, у апеляцыйны орган павінны ўваходзіць сем чалавек, трое з якіх займаюцца разглядам гандлёвага канфлікту. Недахоп суддзяў можа падарваць працу апеляцыйнага органа і ўсёй СГА. На сённяшні дзень праблема з недахопам суддзяў стала адной з самых актуальных для СГА.

У сітуацыі, якая склалася, найбуйнейшыя эканомікі свету павінны імкнуцца да дасягнення кансенсусу для наспелага рэфармавання міжнароднай гандлёвай сістэмы, а таксама дамагчыся яе ўстойлівага развіцця і росквіту. Па-першае, трэба дамовіцца аб спыненні блакіравання ЗША працэдуры прызначэння суддзяў у апеляцыйны орган СГА. Са жніўня 2016 года ЗША па розных прычынах усяляк блакіруюць прызначэнне суддзяў у апеляцыйны орган СГА, пры гэтым, не прапаноўваючы ніякіх альтэрнатыўных варыянтаў. На мінулым тыдні Еўракамісія і Канада ўпершыню прадставілі свае прапановы па рэфармаванні Сусветнай гандлёвай арганізацыі, у якіх яны выказалі заклапочанасць з нагоды ўмяшальніцтва ЗША ў працэдуру прызначэння суддзяў. Па-другое, неабходна разам «накласці табу» на пратэкцыянізм і аднабаковыя дзеянні Злучагых Штатаў. Апроч працэдуры прызначэння арбітражных суддзяў, падчас гандлёвых супярэчнасцей ЗША часта ў абыход правілаў і прынцыпаў СГА ўжываюць свае ўнутраныя законы для ўвядзення дадатковыя пошлін у дачыненні да імпарту іншых эканамічных суб'ектаў, дыктуючы ім свае правілы гульні. Аднабаковыя дзеянні і пратэкцыянізм ЗША сур'ёзным чынам падрываюць аўтарытэт СГА і правілы шматбаковага гандлю.

ЕС і Канада ў якасці мер у адказ прапанавалі, каб СГА мадэрнізавала дзеючыя правілы міжнароднага гандлю ў мэтах павышэння эфектыўнасці кантролю за гандлёвай дзейнасцю яе членаў. З пачатку бягучага года прадстаўнікі ЕС вядуць перамовы з гандлёвымі прадстаўнікамі ЗША і Японіі; былі таксама створаны сумесныя рабочыя групы з ЗША і Кітаем для рэфармавання СГА, ЕС падтрымлівае і кантакты з краінамі «Групы дваццаці». Гэтыя дзеянні, з аднаго боку, тычацца ключавых інтарэсаў некаторых краін, а з другога -- накіраваны на абмежаванне аднабаковых дзеянняў і пратэкцыянізму.

Па-трэцяе, неабходна прытрымлівацца прынцыпу дасягнення кансенсусу на аснове перамоваў і кансультацый. Як адзначыў міністр замежных спраў КНР Ван І, у працэсе рэфармавання сістэмы міжнароднага гандлю Сусветная гандлёвая арганізацыя не павінна страціць свае асноўныя прынцыпы і каштоўнасці, а павінна ўлічваць рацыянальныя законныя правы краін, якія развіваюцца, і прытрымлівацца прынцыпу дасягнення кансенсусу на аснове перамоваў. Сёння прапановы па рэфармаванні СГА ў асноўным вылучаюцца развітымі эканомікамі свету, таму дух дасягнення кансенсусу на аснове кансультацый і абарона рацыянальных правоў краін, якія развіваюцца, знаходзяць асаблівую актуальнасць. Як адзначыў Ван І, мэта рэфармавання СГА -- раўнапраўнае выкарыстанне "плюсаў" глабалізацыі ўсімі членамі міжнароднай супольнасці, а не павелічэнне разрыву паміж развітымі і неразвітымі краінамі. Рэфармаванне СГА закране карэнныя інтарэсы розных бакоў, для яго правядзення неабходны шырокае і паўнавартаснае ўзаемадзеянне, улік меркаванняў розных бакоў, асабліва павага меркавання краін, якія развіваюцца.

Фактычна дасягненне кансенсусу на аснове кансультацый -- гэта адзін з асноўных прынцыпаў механізму перамоваў у СГА, які можа збалансаваць правы і абавязкі развітых дзяржаў і краін, якія развіваюцца. Аналітыкі адзначаюць, што некаторыя ўдзельнікі СГА скардзяцца на тое, што прынцып дасягнення кансенсусу на аснове кансультацый зніжае эфектыўнасць перамоўнага працэсу ў СГА, аднак, калі не будзе перамоваў, то не будзе і кансенсусу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040