Апублікавана Белая кніга аб кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных спрэчках
  2018-09-24 15:29:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР 24 верасня апублікавала Белую кнігу пра факты гандлёва-эканамічных рознагалоссяў і пазіцыі КНР. Мэта напісання дакумента -- ва ўдакладненні некаторых дэталяў спрэчак і абнародаванні кітайскай пазіцыі, што дазволіць рацыянальнае вырашэнне пытанняў у гэтым дыспуце.

Поўны тэкст Белай кнігі падзелены на шэсць частак: узаемная карысць і выйгрыш гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША, факты кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін, гандлёвы пратэкцыянізм амерыканскага ўрада, гандлёвая гегемонія амерыканскага ўрада, пагроза несправядлівых дзеянняў з боку амерыканскага ўрада для развіцця сусветнай эканомікі, пазіцыя Кітая.

У Белай кнізе гаворыцца пра тое, што Кітай -- найбуйнейшая ў свеце краіна, якая развіваецца, а ЗША -- найбуйнейшая развітая дзяржава, іх гандлёва-эканамічныя адносіны маюць важнае значэнне для абодвух бакоў, яны аказваюць важны ўплыў на стабілізацыю і развіццё глабальнай эканомікі.

У Белай кнізе таксама адзначаецца, што Кітай і ЗША знаходзяцца на рознай стадыі эканамічнага развіцця і ў розных эканамічных сістэмах, наяўнасць спрэчак паміж імі лічыцца натуральным, але самае галоўнае ў тым, як бакі паглыбляюць узаемадавер, садзейнічаюць супрацоўніцтву і наладжваюць рознагалоссі. На працягу доўгага часу на аснове роўнасці і ўзаемаразумення ўрадаў бакі ўсталёўвалі кансультатыўную сістэму, туды ўваходзіў стратэгічны і ўсебаковы эканамічны дыялог, кітайска-амерыканская камерцыйная камісія. Абедзве краіны пераадолелі вялікую колькасць перашкод і прыклалі вялікія намаганні, якія гарантавалі бесперапыннае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Кітаем і ЗША ў апошнія 40 гадоў.

У Белай кнізе гаворыцца, што новы ўрад ЗША, кіруючыся прыярытэтам уласных інтарэсаў, адмовіўся ад асноўных нормаў міжнародных адносін, такіх, як узаемапавага і роўныя кансультацыі. Больш за тое, ён ажыццяўляе палітыку аднабаковасці, пратэкцыянізму і эканамічнай гегемоніі, зрабіў шэраг неабгрунтаваных абвінавачанняў на адрас многіх краін, асабліва Кітая, выкарыстоўваючы для дасягнення сваіх мэтаў такія неправамерныя дзеянні, як павышэнне тарыфаў і іншыя сродкі эканамічнага запалохвання.

У Белай кнізе адзначаецца, што ў сувязі з існуючым становішчам Кітай, зыходзячы з абароны агульных інтарэсаў дзвюх краін і сусветнага гандлёвага парадку, настойвае на вырашэнні спрэчак з дапамогай дыялогу і кансультацый, з максімальнай шчырасцю рэагуе на заклапочанасць ЗША і імкнецца належным чынам рэгуляваць рознагалоссі. Кітай правёў шматбаковыя кансультацыі з ЗША, прапанаваў план прагматычных рашэнняў і прыклаў вялікія намаганні для стабілізацыі двухбаковых эканамічных і гандлёвых адносін. Тым не менш, ЗША атакуюць па-ранейшаму, што прыводзіць да далейшага абвастрэння кітайска-амерыканскіх гандлёвых спрэчак і прыносіць вялікую шкоду двухбаковым гандлёва-эканамічным адносінам.

У Белай кнізе таксама адзначаецца, што ад кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін залежыць дабрабыт народаў дзвюх краін, росквіт і стабільнасць у свеце. Для Кітая і ЗША супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным правільным выбарам. Пазіцыя Кітая у гэтым пытанні ясная, паслядоўная і цвёрдая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040