У «Белай кнізе» тлумачыцца пазіцыя Кітая па гандлёвых непаразуменнях з ЗША
  2018-09-24 20:40:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24-га верасня ў Кітаі была апублікавана Белая кніга «Факты аб кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных спрэчках і пазіцыя Кітая». Мэта стварэння дакумента заключаецца ва ўдакладненні некаторых дэталяў і кітайскай пазіцыі.

Кітайскі ўрад апублікаваў Белую кнігу ў сувязі з тым, што ЗША не звяртаюць увагі на апазіцыю большасці, эскалацыю гандлёвай вайны і аднаўленне сусветнай эканомікі. Белая кніг з'яўляецца адкрытай крыніцай інфармацыі і дапамагае міжнароднай супольнасці аб'ектыўна і рацыянальна разглядаць гандлёвыя спрэчкі паміж Кітаем і ЗША, знаёміцца з прапановамі і пазіцыяй Кітая па ўмацаванні ўзаемадаверу, садзейнічанні супрацоўніцтва і кантролі над адрозненнямі паміж двума краінамі. Гэты дакумент было неабходна апублікаваць.

Поўны тэкст дакумента змяшчае спасылкі на вялікую колькасць даных, прыкладаў і дыяграм. Большасць іх належаць дзяржаўным ведамствам ЗША, шматнацыянальным карпарацыям і вядомым навукова-даследчым установам і навукоўцам усяго свету. Яны вельмі пераканаўчыя. З пункту гледжання аналізу гэтага тэхнічнага дакумента, людзі павінны бачыць глыбокую заклапочанасць і прагматычнае стаўленне Кітая да кітайска-амерыканскіх эканамічных і гандлёвых непаразуменняў, а таксама нястомныя намаганні па абароне агульных інтарэсаў дзвюх краін і сітуацыі ў свеце.

Белая кніга складаецца з шасці частак і перадае важную інфармацыю.

Па-першае, растлумачвае факты кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных адносін, аналізуе гандлёвы пратэкцыянізм і гегемонію ЗША і нанесеную імі шкоду. Адной з галоўных прыкмет правацыравання гандлёвых рознагалоссяў ЗША з Кітаем з'яўляецца тое, што ў працэсе двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай скарыстаўся у сваіх інтарэсах, а Злучаныя Штаты панеслі страты, таму ЗША патрабуюць справядлівага гандлю і «адкрытай эквівалентнасці». У Белай кнізе, аналізуючы кітайска-амерыканскі гандаль таварамі, паслугамі і інвестыцыямі, выкарыстоўваецца вялікі аб'ём даных, пацверджана, што кітайска-амерыканскае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным. У Белай кнізе паказваецца, што прынцыпы ўзаемавыгады, вылучаныя СГА, улічваюць розны ўзровень развіцця эканомікі ў краінах, але ЗША, прытрымліваючыся такіх пазіцый, як «справядлівы гандаль» і «адкрытасць на аснове прынцыпу парытэтнасці», адмаўлялі факт аб тым, што краіны знаходзяцца на розных стадыях развіцця і маюць свае прыярытэтныя галіны прамысловасці, ігнаруючы права краін, якія развіваюцца, на самастойны выбар шляху развіцця. Усё гэта абавязкова ўдарыла па эканоміцы і прамысловасці гэтых краін і прывяло да несправядлівасці ў гандлёвай сферы.

Па-другое, у Белай кнізе выкладзена пазіцыя Кітая па гандлёва-эканамічных спрэчках з ЗША і шэрагу іншых міжнародных тэм. З моманту пачатку гандлёвых спрэчак, пазіцыя Кітая заўсёды застаецца яснай, паслядоўнай і цвёрдай. Белая кніга заклікана растлумачыць 8 цвёрдых пастулатаў: адстойванне годнасці і карэнных інтарэсаў краіны, садзейнічанне здароваму развіццю двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, удасканаленне глабальнай сістэмы шматбаковага гандлю, абарона права краіны на ўласнасць, у прыватнасці, інтэлектуальную, гарантыя законных інтарэсаў замежных прадпрыемстваў на тэрыторыі Кітая, паглыбленне рэформаў і пашырэнне адкрытасці знешняму свету, рэалізацыя ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу ў супрацоўніцтве паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, стварэнне чалавечай супольнасці з адзіным лёсам. Адразу зразумела, што Кітай накіраваны не толькі на самі спрэчкі з ЗША, але і на забеспячэнне здаровага развіцця міжнародных адносін.

Па-трэцяе, Кітай і ЗША знаходзяцца на розных стадыях развіцця і маюць розныя эканамічныя сістэмы, наяўнасць гандлёвых спрэчак з'яўляецца натуральнай. ЗША насуперак жаданням розных краін пайшлі на эскалацыю гандлёвай вайны з Кітаем, што, несумненна, прычыніць шкоду ажыўленню сусветнай эканомікі. Вынікі ў сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых пошлін у дачыненні да Кітая ўсё больш адчувальныя. У дакуменце адзначана, што гандлёва-эканамічныя спрэчкі паміж Кітаем і ЗША адбіваюцца на стабільнасці і росквіце глабальнай эканомікі і развіцці ў свеце, таму і маюць патрэбу ва ўрэгуляванні належным чынам. Кітай гатовы рухацца насустрач амерыканскім калегам, актыўна складаць новы гандлёва-эканамічны парадак на аснове інклюзіўнасці і ўзаемавыгады. Кітай гатовы садзіцца за стол перамоваў з ЗША, але гэта здарыцца толькі пасля таго, як Злучаныя Штаты навучацца паважаць суразмоўцу і выканаюць свае абяцанні. У гандлёвай вайне няма пераможцаў. Каб у корані вырашыць пытанні, трэба старанна вывучаць Белую кнігу, у якой не толькі падкрэслена важнасць кітайска-амерыканскіх адносін, але і прызнана тое, што супрацоўніцтва -- адзіны выбар для ўрэгулявання спрэчак і паляпшэння дабрабыту народаў абедзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040