У кітайскім горадзе Сучжоу адбыўся 5-ы кітайска-японскі палітычны дыялог на высокім узроўні
  2018-09-26 09:14:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Палітбюро ЦК КПК, начальнік канцылярыі камісіі ЦК КПК па замежных справах Ян Цзячы ў горадзе Сучжоу правінцыі Цзянсу сумесна з кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Японіі Сіатара Яці правёў 5-ы кітайска-японскі палітычны дыялог на высокім узроўні.

Бакі дамовіліся ўзмацняць стратэгічныя кантакты, садзейнічаць таму, каб кітайска-японскія адносіны працягвалі выдатна і стабільна развівацца ў нармальным рэчышчы.

Ян Цзячы заявіў, што бакі павінны берагчы і абараняць тэндэнцыю актыўнага павароту да лепшых адносін паміж дзвюма краінамі, па-сапраўднаму выконваць прынцыпы і дух чатырох палітычных дакументаў, падпісаных Кітаем і Японіяй.

Ён таксама падкрэсліў, што бакі павінны ўпэўнена прытрымлівацца напрамку мірнага і дружалюбнага супрацоўніцтва дзвюх краін, выразна вызначыцца ў тым, што дзве краіны з'яўляюцца партнёрамі па супрацоўніцтве і не ўяўляюць адзін для аднаго пагрозы, садзейнічаць павышэнню якасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, заахвочваць мірнае і стабільнае развіццё, росквіт краін Азіі і міжнароднае шматбаковае супрацоўніцтва, сумесна абараняць прынцыпы свабоднага гандлю і мультылатэралізму.

Сіатара Яці заявіў, што ў цяперашні час японска-кітайскія адносіны працягваюць паляпшацца і стабільна развівацца. Японія мае намер сумесна з кітайскім бокам на аснове чатырох палітычных дакументаў узмацняць кантакты на высокім узроўні, умацоўваць палітычны ўзаемны давер, паглыбляць усебаковае супрацоўніцтва ў розных галінах і сумесна абараняць існуючы міжнародны парадак, а таксама рука аб руку супрацьстаяць рэгіянальным і міжнародным выклікам.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040