Terrafugia пачне прымаць заказы на свой лятаючы аўтамабіль у кастрычніку гэтага года
  2018-09-26 15:24:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы ў свеце лятаючы аўтамабіль ад кампаніі Terrafugia, якая належыць кітайскаму аўтаканцэрну Geely, можна будзе набыць па папярэдняй замове ўжо ў кастрычніку гэтага года. Пра гэта заявілі ў аўторак у кампаніі-вытворцы.

Аўтамабіль уяўляе сабой гібрыдны бензін-электрычны лятаючы апарат, які будзе пастаўлены заказчыку у 2019 годзе, паведаміў Крыс Джаран, галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Terrafugia.

Умяшчальнасць лятаючага аўтамабіля -- два чалавекі. Для ажыццяўлення ўзлёту і пасадкі аўтамабіля неабходна ўзлётна-пасадачная паласа. Пераключэнне паміж рэжымамі палёту і язды зойме адну хвіліну. Першая партыя аўтамабіляў будзе разлічана на кліентаў у Злучаных Штатах. Сабекошт і канчатковая цана на лятаючы аўтамабіль пакуль не вызначаны.

Як паведаміла крыніца з карпарацыі Geely, высокі сабекошт лятаючага аўтамабіля можа абмежаваць яго куплю і выкарыстанне сярод простых спажыўцоў, таму навінка, хутчэй за ўсё, пойдзе на частковую замену невялікіх самалётаў і галоўным чынам будзе абслугоўваць прадпрыемствы, урады і транспартныя кампаніі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040