У Пекіне адкрылі Дні культуры Украіны ў КНР
  2018-09-26 17:26:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр культуры і турызму КНР Ло Шуган і міністр культуры Украіны Яўген Нішчук адкрылі Дні культуры Украіны ў КНР. Мерапрыемствы пачаліся з адкрыцця выставы помнікаў культуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з музеяў Украіны "Каляровая разнастайнасць у залатым вянку". Цырымонія адкрыцця прайшла ў Забароненым горадзе.

Ло Шуган у сваёй прамове адзначыў, што хоць геаграфічна Кітай і Украіна знаходзяцца далёка адно ад аднаго, душы абодвух народаў даўно аб'яднаныя старажытным Шаўковым шляхам. «За апошнія гады супрацоўніцтва паміж Кітаем і Украінай бесперапынна развіваецца, устаноўлены адносіны стратэгічнага партнёрства. Жаданне ўзмацніць культурныя абмены і ўзаемаразуменне становіцца больш актуальным. Правядзенне Дзён культуры Украіны ў Кітаі адпавядаюць узроўню адносін паміж нашымі краінамі», -- заявіў кітайскі міністр Ло Шуган.

Яўген Нішчук, са свайго боку, нагадаў, што апошні раз Украіну прадстаўляла свае Дні культуры ў Кітаі ў 2010 годзе, таму рашэнне аб правядзенні гэтага мерапрыемства -- вельмі своечасовае. «За гэты час адносіны паміж Украінай і КНР выйшлі на новы ўзровень і характарызуюцца разнастайнасцю і высокай інтэнсіўнасцю. Ужо шмат гадоў Кітай застаецца верным сябрам і надзейным партнёрам Украіны на міжнароднай арэне. У той жа час Украіна да гэтага часу застаецца малавядомай ў Кітаі, і я спадзяюся, што сённяшняя выстава адкрые кітайскім прыхільнікам незнаёмыя старонкі ўкраінскай культуры і багатай культурнай спадчыны нашага народа»,- - адзначыў украінскі міністр Яўген Нішчук.

Украінская экспазіцыя на працягу двух месяцаў прадставіць культуру Украіны з розных бакоў: ад археалагічных рарытэтаў да работ сучасных мастакоў. Украінскае выяўленчае мастацтва прадстаўлена жывапісам, графікай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Працуе фотавыстава. Наведвальнікі могуць не толькі палюбавацца работамі ўкраінскіх майстроў петрыкаўскага роспісу, але і павучыцца гэтай унікальнай тэхніцы роспісу на адмысловых майстар-класах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040