Сі Цзіньпін адправіў віншавальны ліст з нагоды 60-годдзя з дня стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая
  2018-09-26 17:33:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з 60-годдзем з пачатку тэлевяшчання ў КНР і стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне. Ён ад імя ЦК КПК павіншаваў са святам усе кіруючыя кадры і супрацоўнікаў Медыякарпарацыі Кітая, усіх работнікаў галіны тэлебачання.

У сваім пасланні Сі Цзіньпін адзначыў, што тэлевізійная справа -- гэта важная састаўная частка аналітычнай працы партыі. На працягу 60 гадоў тэлевізійныя работнікі пад кіраўніцтвам партыі прытрымліваліся правільнага палітычнага кірунку і фарміравалі грамадскую думку. Засяродзіўшыся на актуальных задачах развіцця, тэлебачанне асвятляла перакананні партыі, адлюстроўвала голас народа і тэндэнцыі часу, распаўсюджвала пазітыўную энергію, уносячы ўклад у справы партыі і народа.

Пасля свайго ўтварэння Медыякарпарацыя Кітая ў адпаведнасці з адзіным распараджэннем ЦК КПК актыўна прасоўвае паглыбленне працэсу назапашвання пераваг і сумеснага выкарыстання рэсурсаў, шырэй асвятляючы партыйныя ідэі і палітычны курс, прыкладаючы намаганні для вытворчасці высакаякаснай прадукцыі, інавацыйнага асвятлення падзей для замежных гледачоў, паказваючы аўдыторыі рэальны Кітай.

Сі Цзіньпін спадзяецца, што ўсе супрацоўнікі Медыякарпарацыі Кітая, а таксама ўсе работнікі тэлебачання старанна вывучаць і пранікнуцца ідэямі сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху і духам 19 з'езда КПК, працягнуць кіравацца курсам партыі, будуць ставіць у цэнтр інтарэсы народа, шчыра прысвячаючы сваё жыццё прафесіі, ажыццяўляючы адзінае планаванне работы радыё і тэлебачання, унутранай і знешняй прапаганды, традыцыйных і новых сродкаў масавай інфармацыі, умацоўваючы здольнасць да міжнароднага вяшчання, выяўляючы непахісную волю да рэформаў і інавацый, умацоўваючы актыўную грамадскую пазіцыю, ствараючы вядучы сродак масавай інфармацыі новага тыпу з магутнай накіроўваючай сілай, якая мае ўплыў на міжнароднай арэне, дзеля ажыццяўлення мэтаў "двух стагоддзяў" і ўнясення яшчэ большага ўкладу ў рэалізацыю кітайскай мары пра вялікае адраджэнні кітайскай нацыі.

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая створана 1 мая 1958 года. Зараз яно мае 41 тэлеканал, аб'ём трансляцыі тэлепраграм за год дасягнуў 329 тыс. гадзін. ЦТК з'яўляецца адзіным у свеце тэлебачаннем, якое праводзіць бесперапыннае вяшчанне на шасці працоўных мовах ААН за мяжой. У сакавіку бягучага года была ўтворана Медыякарпарацыя на базе Цэнтральнага тэлебачання Кітая (CCTV), Народнага радыё Кітая (СNR) і Міжнароднага радыё Кітая (CRI). - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040