У Пекіне прайшла юбілейная імпрэза ў сувязі з 60-годдзем з пачатку тэлевяшчання ў КНР і стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая
  2018-09-27 10:15:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
26 верасня ў Пекіне адбылася юбілейная імпрэза ў сувязі з 60-годдзем з пачатку тэлевяшчання ў КНР і стварэння Цэнтральнага тэлебачання Кітая. На імпрэзе быў зачытаны віншавальны ліст старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Загадчык Аддзелам прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмін адзначыў, што неабходна ўважліва вывучаць важныя ўказанні генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна і кіравацца духам Усекітайскай працоўнай нарады па прапагандзе. Неабходна свядома і добраахвотна выконваць новую місію, праяўляць непахісную волю да рэформаў і інавацый, павялічваць узровень і якасць, ствараць вядучы сродак масавай інфармацыі новага тыпу з магутнай пранікальнай сілай, якая мае ўплыў на міжнароднай арэне, дзеля ўнясення новага ўкладу ў развіццё партыі і дзяржавы.

На ўрачыстасці таксама выступілі з прамовай кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая, прадстаўнікі арганізацыі і прадстаўнікі ветэранаў Цэнтральнага тэлебачання Кітая.

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая створана 1 мая 1958 г. Зараз у яго адкрыта 41 тэлеканал, аб'ём трансляцыі тэлепраграм за год дасягнуў 329 тыс. гадзін. ЦТК праводзіць бесперапыннае вяшчанне на 6 працоўных мовах ААН за мяжой. У сакавіку ўтворана Медыякарпарацыя на базе Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Народнага радыё Кітая і Міжнароднага радыё Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040