МЗС КНР выказаўся з нагоды супрацоўніцтва паміж Кітаем і Мальдывамі
  2018-09-27 10:16:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Мальдывамі грунтуецца на раўнапраўі, добраахвотнасці, узаемавыгадзе і строга адпавядае рынкавым правілам і законам.

На чарговым ведамасным брыфінгу паўстала пытанне аб тым, што былы прэзідэнт Мальдываў Махамед Нашыд у інтэрв'ю індыйскім СМІ сказаў, што ніводзін праект у гандлі паміж Кітаем і Мальдывамі не быў ажыццёўлены, і не варта гвалтоўна навязваць нежыццяўляльныя праекты. Апроч гэтага, Махамед Нашыд таксама заявіў, што Мальдывы правядуць рэвізію ў дачыненні да праектаў у галіне інфраструктуры. Ён выказаў упэўненасць, што Кітай разумее прычыны такіх паводзінаў.

Гэн Шуан заявіў, што права канчаткова выказвацца на гэты конт належыць народам дзвюх краін, і некаторыя асобы не могуць ганьбіць яго. "Я выказваю глыбокае шкадаванне і здзіўленне з нагоды таго, што некаторыя асобы так ці інакш выступаюць з такімі безадказнымі выказваннямі", -- сказаў прадстаўнік МЗС КНР.

Гэн Шуан заявіў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Мальдывамі пабудавана на аснове раўнапраўя, добраахвотнасці, узаемавыгады; яно строга прытрымліваецца рынкавых правілаў і законаў. "Калі асобныя сілы, зыходзячы са сваіх жаданняў, абумоўленых палітычнымі мэтамі, будуць наносіць шкоду інтарэсам Кітая, то кітайскі бок будзе даваць ім рашучы адпор і абараняць правы і законныя інтарэсы кампаній з удзелам кітайскага капіталу", -- падкрэсліў прадстаўнік МЗС КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040