Кітайскі ледакол "Сюэлун" завяршыў 9-ую арктычную экспедыцыю і вярнуўся ў Шанхай
  2018-09-27 15:40:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 верасня навукова-даследчае судна " Сюэлун "/ "Снежны цмок" / прышвартавалася ў сераду ў порце Шанхая пасля заканчэння 9-й арктычнай экспедыцыі, якая доўжылася 69 дзён, падчас якой судна прайшло звыш 12,5 тыс. марскіх міль, уключаючы 3815 марскіх міль ледзяной зоны.

Навукоўцы і даследчыкі падчас экспедыцыі выканалі мноства навукова-даследчых задач, што тычыліся марскога асяроддзя, дновай тапаграфіі, экалогіі, рыбаводства, марскога лёду і маршрутаў суднаходства ў акваторыі ў Берынгавым моры, Чукоцкім моры, канадскай катлавіне і цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.

Удзельнікі экспедыцыі таксама размясцілі першую самастойна распрацаваную беспілотную лядовую станцыю і іншае беспілотнае абсталяванне для назірання, уключаючы, у прыватнасці, падводныя планёры, дзякуючы якім Кітай зможа пашырыць свае даследаванні па Паўночным Ледавітым акіяне ажно да зімы, паведаміў кіраўнік экспедыцыйнай групы Чжу Цзяньган.

Падчас экспедыцыі "Сюэлун" дасягнуў самай паўночнай кропкі ў рамках сваёй навігацыі-84,8 градуса паўночнай шыраты.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040