Ван І прыняў удзел у адкрытым пасяджэнні СБ ААН па абароне міру і бяспекі на планеце
  2018-09-27 15:41:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 верасня -- Член Дзяржсавета, міністр замежных спраў Кітая Ван І ў сераду прыняў удзел у адкрытым пасяджэнні СБ ААН па абароне міру і бяспекі на планеце.

Ван І адзначыў, што захаванне міру і бяспекі ва ўсім свеце -- найпершая мэта ААН, прадугледжаная яе Статутам, а таксама агульная задача краін-членаў СБ. Стоячы перад тварам складаных выклікаў у галіне глабальнага міру і бяспекі, Савет Бяспекі павінен рашуча выконваць свае паўнамоцтвы, прапісаныя ў Статуце ААН, прытрымлівацца прынцыпу палітычнага ўрэгулявання праблем, цвёрда ўмацоўваць згуртаванасць і імкнуцца да кансенсусу, а таксама каардынаваць і аб'ядноўваць намаганні, заявіў міністр.

Паводле яго слоў, кітайскі бок лічыць, што для прадухілення распаўсюджвання зброі масавага знішчэння неабходна, па-першае, развіваць прававыя прынцыпы, умацаваць і ўдасканальваць міжнародную сістэму нераспаўсюджвання; па-другое, прымаць разнастайныя меры, збалансавана прасоўваць выкананне канвенцый аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння; па-трэцяе, стымуляваць міжнароднае супрацоўніцтва, павышаць здольнасці краін свету па прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і забяспечваць агульную бяспеку.

Ван І назваў Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме / СУПД / шматбаковым вынікам, які былі дасягнуты немалымі намаганнямі і аднагалосна адобраны Саветам Бяспекі ААН. Кітай заклікае Іран да далейшага выканання сваіх абавязацельстваў і лічыць, што законныя правы ўсіх бакоў на вядзенне нармальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва варта паважаць. КНР заклікае ўсе бакі зыходзіць з доўгатэрміновых перспектыў, захаваць аўтарытэт, цэласнасць і эфектыўнасць гэтага дакумента.

Ван І таксама заявіў, што з'явілася тэндэнцыя змякчэння напружанасці на Карэйскім паўвостраве, кітайскі бок прыкладаў нястомныя намаганні ў гэтым накірунку. "Мы павінны шанаваць і скарыстацца гэтым шанцам, ператварыць палітычныя абяцанні ўсіх бакоў у практычныя дзеянні, бесперапынна ісці да дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і стварэння механізму міру на паўвостраве, як мага хутчэй забяспечыць трывалы мір на паўвостраве", -- сказаў міністр..

Кітай, адзначыў Ван І, выконвае свае ўрачыстыя абавязацельствы ў дачыненні да асноўных мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, рашуча абараняе сучасную міжнародную сістэму на чале з ААН, сур'ёзна ставіцца да выканання сваіх міжнародных задач. Ён падкрэсліў, што неабходна прыкласці сумесныя намаганні, цвёрда прытрымлівацца прынцыпу сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, агульнымі сіламі абараняць мір і бяспеку.

У заключэнне Ван І падкрэсліў, што Кітай нязменна прытрымліваецца прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін. "Мы заклікаем іншыя краіны таксама выконваць асноўныя мэты Статута ААН і адмовіцца ад умяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў", -- заявіў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040