Кітай апублікаваў пяцігадовы план павышэння жыццяздольнасці вёскі
  2018-09-28 11:09:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў пяцігадовы план стратэгіі павышэння жыццяздольнасці сельскіх раёнаў і прыводзіць шэраг адпаведных асноўных праектаў, праграм і мер. Дакумент апублікаваны ЦК КПК і Дзяржсаветам.

Стратэгія павышэння жыццяздольнасці сельскіх раёнаў з'яўляецца "галоўнай гістарычнай задачай для дасягнення рашучай перамогі ў пабудове сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах і поўнага будаўніцтва сучаснай сацыялістычнай краіны", гаворыцца ў плане.

У дакуменце выкладзены асноўныя задачы на перыяд 2018-2022 гг. па дасягненні агульнай мэты будаўніцтва сельскіх раёнаў з квітнеючым бізнесам, спрыяльнымі ўмовамі жыцця, сацыяльным этыкетам і цывілізаванасцю, эфектыўным кіраваннем і дабрабытам.

Засяродзіўшы ўвагу на людзях і фондах, план прадугледжвае меры па паскарэнні работы па прадастаўленні пастаяннага віду на жыхарства вяскоўцам, якія пераязджаюць у гарады, падтрымцы спецыялістаў для ажыўлення сельскай мясцовасці, забеспячэнні зямельнымі рэсурсамі для рэалізацыі стратэгіі, дыверсіфікацыі крыніц інвестыцый, паляпшэнні фінансавай падтрымкі і інш.

Стратэгія ўздыму вёскі была прадстаўлена ў мінулым годзе на 19-м з'ездзе КПК. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040