Кітай выступае за рэфармаванне СГА
  2018-09-28 16:22:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымлівае рэформы СГА, якія праводзяцца пры павазе правілаў арганізацыі, але не стварэнне новай арганізацыі. Пра гэта на праведзенай 27 верасня прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

"СГА не з'яўляецца дасканалай арганізацыяй і ў цяперашні час сутыкаецца з праблемамі сваёй аўтарытэтнасці і эфектыўнасці на фоне нарастаючага трэнду на пратэкцыянізм і ўнілатэралізм", -- сказаў Гаа Фэн, адзначыўшы, што варта праводзіць рэформы для таго, каб сістэма шматбаковага гандлю адпавядала патрабаванням часу.

"Сістэма міжнароднага гандлю, ключавым элементам якой выступае СГА, адыграла прынцыпова важную ролю ў процідзеянні пратэкцыянізму, прасоўванні гандлю і стымуляванні ўстойлівага развіцця".

Гаа Фэн падкрэсліў, што пераўтварэнні не павінны прыводзіць да змены базавых правілаў СГА або да адкату на шляху да лібералізацыі гандлю.

"Рэформы не павінны прывесці да ўзнікнення новай арганізацыі. Кітай выступае супраць навязвання іншым бакам волі якога-небудзь члена СГА. Рэформы павінны засноўвацца на прынцыпах узаемнай павагі, раўнапраўя і ўзаемнасці. Прыярытэтам павінна быць вырашэнне праблем, якія пагражаюць існаванню СГА", - падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040