Міністэрства камерцыі КНР: празмерны ціск з боку ЗША не падарве эканоміку Кітая
  2018-09-28 16:24:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агрэсіўныя паводзіны і празмерны ціск з боку ЗША не падарвуць эканоміку Кітая і не запалохаюць народ краіны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

"Мы пераўтворым выклікі ў рухаючую сілу для прасоўвання пераўтварэнняў у эканоміцы, яе ўдасканалення і высакаякаснага развіцця", -- падкрэсліў Гаа Фэн.

ЗША нядаўна ўвялі дадатковыя 10-працэнтныя тарыфы на кітайскую прадукцыю агульным коштам 200 млрд долараў ЗША. Пры гэтым, ЗША таксама выступаюць з пагрозай аб магчымым павышэнні тарыфу да 25 %, пачынаючы з 1 студзеня 2019 года і аб увядзенні дадатковых збораў на экспарт Кітая ў цэлым.

"Кітай не разумее, у чым заключаюцца сапраўдныя мэты капрызаў ЗША, і выступае супраць палітызацыі гандлёва-эканамічных пытанняў", - адзначыў Гаа Фэн.

"Кітай адкрыты да перамоваў з ЗША для вырашэння гандлёвых праблем, аднак яны павінны быць заснаваныя на шчырасці, раўнапраўі і вернасці абяцанням", -- сказаў ён.

"У імя забеспячэння здаровага і стабільнага эканамічнага развіцця як абедзвюх краін, так і ўсяго свету ў цэлым магчыма прыняць толькі адно дакладнае рашэнне: выконваць базавыя правілы міжнародных адносін і вырашаць існуючыя пытанні шляхам перамоваў на аснове ўзаемапавагі і раўнапраўных кансультацый", -- адзначыў прадстаўнік міністэрства.

"Аднаўленне перамоваў і час іх правядзення цалкам залежаць ад ЗША", -- адзначыў ён.

Гаа Фэн сказаў, што ЗША павінны " мець дакладнае разуменне бягучай сітуацыі. Не варта недаацэньваць рашучасць, упэўненасць і магчымасці Кітая".

"Мы спадзяемся на вырашэнне належным чынам гандлёва-эканамічных трэнняў паміж КНР і ЗША. Але мы ў той жа час гатовыя да любых варыянтаў".

"Кітай захоўвае рашучасць адстойваць свае правы і інтарэсы ў развіцці. Кітай не спыніць пашырэнне сваёй адкрытасці", -- сказаў Гаа Фэн.

"Кітай будзе працягваць прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці ў імя забеспячэння высакаякаснага развіцця нацыянальнай эканомікі", -- падкрэсліў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040