Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць развіцця Паўночнага Усходу Кітая
  2018-09-29 14:10:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня ЦВС Сі Цзіньпін на днях наведаў з інспекцыйнымі паездкамі правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін, размешчаныя на паўночным усходзе Кітая. Кіраўнік КНР старшынстваваў на нарадзе па паглыбленым прасоўванні адраджэння Паўночнага Усходу Кітая і выступіў на ім з важнай прамовай.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што трэба старанна і ў поўнай меры ажыццяўляць ідэю сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху і дух 19-га з'езда КПК, рэалізоўваць палітычныя ўстаноўкі і планы ЦК КПК па адраджэнні Паўночна-Усходняга Кітая, нязменна адстойваць новую канцэпцыю развіцця. Неабходна разнявольваць мысленне, імкліва рухацца наперад, выразна бачыць накірунак руху, заставацца рашучымі, паглыбляць рэформы, ліквідаваць супярэчнасці, максімальна выкарыстоўваць вартасці і мінімізаваць недахопы, рэалізоўваць існуючыя перавагі, развіваць Паўночна-Усходні Кітай за кошт новай абстаноўкі, новай адказнасці і новых дзеянняў.

Сі Цзіньпін 25--28 верасня наведаў Упраўленні сельскагаспадарчага разворвання і засейвання Цзяньсаньцзян і горад Ціцікар правінцыі Хэйлунцзян, горад Сун'юань правінцыі Цзілінь і гарады Ляаян і Фушунь правінцыі Ляанін, каб на месцы пазнаёміцца з тым, як развіваецца Паўночны Усход Кітая.

Сёння ў другой палове дня Сі Цзіньпін старшыняваў на нарадзе па паглыбленым садзейнічанні адраджэнні Паўночнага Усходу Кітая. Заслухаўшы выступленні тых, хто сабраўся, Сі Цзіньпін выступіў з важнай прамовай. Ён падкрэсліў, што Паўночны Усход Кітая – яго важная прамысловая і сельскагаспадарчая база. Яна займае надзвычай значнае стратэгічнае месца ў забеспячэнні нацыянальнай абароны і бяспекі, харчовай, экалагічнай, энергетычнай і вытворчай бяспекі, і закранае агульнае развіццё Кітая ў цэлым. Адраджэнне Паўночнага Усходу Кітая ў новую эпоху мяркуе ўсебаковае і шматвектарнае развіццё. Варта забяспечваць развіццё Паўночнага Усходу Кітая, выразна бачыць накірунак руху, падтрымліваць рашучасць, максімальна выкарыстоўваць вартасці і мінімізаваць недахопы, рэалізоўваць існуючыя перавагі, дзейнічаць паслядоўна і настойліва, закатаць рукавы і прыступіць да поўнамаштабнай працы, трансфармаваць абстаноўку, аднаўляць былую веліч, стварыць трывалыя апоры для вялікай дзяржаўнай стратэгіі.

Сі Цзіньпін вылучыў 6 патрабаванняў па прасоўванні адраджэння Паўночнага Усходу Кітая, падкрэсліўшы, што нязменна прытрымліванне і ўмацаванне ўсебаковага кіраўніцтва КПК выступае трывалай гарантыяй адраджэння Паўночна-Усходняга Кітая.

На мерапрыемстве прысутнічаў член ПК Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн.

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня ЦВС Сі Цзіньпін на днях наведаў з інспекцыйнымі паездкамі правінцыі Хэйлунцзян, Цзілінь і Ляанін, размешчаныя на паўночным усходзе Кітая. Кіраўнік КНР старшыняваў на нарадзе па паглыбленым прасоўванні адраджэння Паўночна-Усходу Кітая і выступіў на ім з важнай прамовай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040