Смелыя пошукі ў рамках эканамічнай бяспекі: Кітай паглыбляе рэфармаванне зон свабоднага гандлю
  2018-09-30 09:18:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях Камітэт па ўсебаковым паглыбленні рэформаў ЦК КПК разгледзеў і прыняў Палажэнні аб садзейнічанні высакаякаснаму развіццю і шэсць іншых важных дакументаў, у ліку якіх - «Меры па падтрымцы паглыблення рэформаў і інавацый у пілотных зонах свабоднага гандлю». Хоць канкрэтныя меры пакуль не апублікаваныя, але стала вядома аб чатырох важных аспектах дакумента.

Па-першае, на XIX з'ездзе КПК быў вылучаны тэзіс аб рэфармаванні адміністрацыйнай сістэмы пілотных зон свабоднага гандлю шляхам пашырэння яе незалежных адміністрацыйных паўнамоцтваў. У дакуменце распрацаваны канкрэтныя меры для эфектыўнай рэалізацыі гэтай устаноўкі.

Па-другое, «Меры па падтрымцы паглыблення рэформаў і інавацый у пілотных зонах свабоднага гандлю» - гэта новы крок у паглыбленні рэфармавання і інавацыйнага падыходу пілотных зон свабоднага гандлю. У сувязі з гэтым, можна меркаваць, што 12 пілотных зон свабоднага гандлю ў такіх рэгіёнах, як гарады Шанхай і Цяньцзінь, правінцыі Гуандун, Фуцзянь і Хайнань, першымі пачнуць рэалізацыю новых мер, распрацуюць эфектыўныя варыянты для іх укаранення, гэтыя меры закрануць аптымізацыі адміністрацыйнага апарата, сістэмы размеркавання рэсурсаў, упарадкавання механізму па рэалізацыі дзяржаўных мер і курсаў, рынкавых функцый, а таксама садзейнічання аптымізацыі дзелавога клімату і прасоўвання адкрытасці.

Па-трэцяе, пілотныя зоны свабоднага гандлю будуць інтэграваныя ў структуру міжнароднага рынку, фінансаў і тэхналогій з тым, каб перанесці міжнародныя нормы і магчымасці на кітайскі рынак, што спрыяльна адаб'ецца на павышэнні ступені адкрытасці Кітая знешняму свету. Іншымі словамі, яны атрымаюць больш правоў на пошукі новых камерцыйных і бізнес-магчымасцяў і мадэляў, а таксама іх эксперыментальнае ўкараненне, а назапашаны вопыт, які здабыты дзякуючы рэформам і адкрытасці пойдзе на карысць усёй краіне і нават свету.

Якім чынам уводзіць інавацыі ў пілотных зонах свабоднага гандлю Кітая? Якую падтрымку ў гэтым павінна аказаць дзяржава?

Відавочна, што план рэфармавання павінен быць распрацаваны з улікам канкурэнтаздольнасці ЗСГ. Неабходна прыкладаць намаганні для прасоўвання працэсу больш глыбокай інтэграцыі ў сусветную эканоміку і стварэння бізнес-асяроддзя, якое адпавядае міжнародным рэаліям.

За апошнія гады падчас фарміравання пілотных зон свабоднага гандлю быў назапашаны багаты вопыт, які крок за крокам атрымлівае распаўсюджванне па ўсёй краіне.

Так, уводзіцца мадэль абслугоўвання «аднаго акна» шляхам практычнага прымянення ўстаноўкі ААН па спрашчэнні гандлёвых працэдур. Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню, а таксама ўстаноўцы спецыяльных электронных тэрміналаў, бізнесмены могуць аператыўна вырашыць усе пытанні, звязаныя з марскімі і мытнымі ведамствамі, усё гэта шмат у чым знізіла выдаткі прадпрыемстваў.

Інавацыі таксама тычацца і такіх сфер, як абарона правоў на інтэлектуальную ўласнасць, кадравая палітыка, а таксама пытанні нерухомасці і арэнды зямлі, дзякуючы гэтаму бесперапынна расце канкурэнтаздольнасць зон свабоднага гандлю ў свеце.

Па-чацвёртае, варта, не выходзячы за рамкі эканамічнай бяспекі, пашыраць адкрытасць зон свабоднага гандлю. Як вядома, Кітай валодае велізарнай плошчай, у краіне - вялізныя міжрэгіянальныя адрозненні па ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, таму вопыт якой-небудзь адной пілотнай зоны свабоднага гандлю немагчыма ў дакладнасці капіраваць у ЗСГ у іншых рэгіёнах краіны.

Кітай спадзяецца, што пілотныя зоны свабоднага гандлю стануць палігонам паглыблення рэформаў у гандлёва-эканамічным сектары, што ў канчатковым выніку, прывядзе да больш высокага ўзроўню адкрытасці ў нацыянальнай эканоміцы.

Інавацыйная практыка ў зонах свабоднага гандлю мае сваю ніжнюю мяжу - нельга выходзіць за рамкі нацыянальнай эканамічнай бяспекі.

Зыходзячы з гэтага, дзяржава аказвае падтрымку пілотным зонам свабоднага гандлю ў іх пошуках свайго месца ў эканамічнай структуры краіны і пашырэнні ступені адкрытасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040