Арына Сабаленка выйграла турнір WTA катэгорыі "Прэм'ер" ва Ухане
  2018-09-30 10:53:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска Арына Сабаленка ў фінале тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам 2,74 млн долараў у кітайскім Ухане абыграла эстонку Анэт Кантавейт -- 6:3, 6:3. У чэмпіёнскай гонцы з новага тыдня Арына размесціцца на 11-м месцы і да канца сезона яшчэ можа апынуцца ў ліку топ-8 тэнісістак, якія адправяцца на выніковы турнір WTA ў Сінгапур.

Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 11 хвілін. Пераможцы турніру дасталіся 900 рэйтынгавых балаў і амаль 504 тыс. долараў прызавых. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040