Колькасць загінуўшых пры моцным землятрусе і цунамі ў інданэзійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі дасягнула 384 чалавек
  2018-09-30 18:10:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на 13:00 па мясцовым часе магутны землятрус і выкліканае ім цунамі забралі жыцці 384 чалавек у інданэзійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі, яшчэ 540 чалавек пацярпелі. Гэту інфармацыю ў суботу пацвердзіла Нацыянальнае агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Інданезіі. Афіцыйны прадстаўнік агенцтва Сутопа Нугроха заявіў, што ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі горадзе Палу, размешчаным прыкладна за 80 км ад эпіцэнтра землятрусу, пасля ўдару стыхіі складаецца вельмі цяжкая сітуацыя.

Паводле яго слоў, выратавальныя брыгады праводзяць работы па пошуку і апазнанні ахвяр. Нацыянальнае агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў пакуль не атрымала даных ад акругі Дангала, дзе знаходзіўся эпіцэнтр падземных штуршкоў. Мяркуецца, што колькасць загінуўшых і матэрыяльны ўрон у далейшым працягнуць павялічвацца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040