Кітай уносіць важны ўклад у мір і развіццё
  2018-10-01 20:04:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку верасня, выступаючы на Форуме кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што мір і развіццё -- ключавая тэма эпохі. Паводле яго слоў, ва ўмовах выклікаў сучаснасці міжнародная супольнасць павінна на аснове салідарнасці, мудрасці і мужнасці ўзяць на сябе гістарычную місію вырашэння ўсіх надзённых праблем.

Разам з прасоўваннем сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітай стаў важнай сілай міратворчай дзейнасці ААН. Толькі тры дні таму група ў складзе 100 кітайскіх міратворцаў адправілася ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга. За 28 гадоў больш за 37 тыс. кітайскіх ваеннаслужачых узялі ўдзел у міратворчай дзейнасці ААН, падчас якой загінуў 21 чалавек. Па аб'ёмах фінансавання міратворчай дзейнасці ААН Кітай -- на другой пазіцыі ў свеце. Па колькасці міратворцаў Кітай лідзіруе сярод пяці пастаянных членаў РБ ААН. Па словах афіцыйнага прадстаўніка Дэпартамента міратворчых аперацый ААН Ніка Бірнбэка, Кітай служыць прыкладам у глабальнай міратворчай дзейнасці. Апроч таго, з'яўляючыся найбуйнейшай краінай, якая развіваецца, Кітай на ўласным вопыце ведае, што такое беднасць. Дзякуючы 40-гадоваму правядзенню палітыкі рэформаў і адкрытасці каля 800 млн кітайскіх грамадзян пераадолелі галечу. Менавіта таму кітайскі ўрад, з аднаго боку, мабілізуе ўсе сілы на правядзенне кампаніі па аказанні дапамогі маючым патрэбу, каб да канца 2020 года ў поўнай меры дасягнуць сярэднезаможнага грамадства, а з другога -- выступае з ініцыятывай стварэння супольнасці адзінага лёсу, і на аснове прынцыпаў «сумесных кансультацый, сумеснай рэалізацыі і сумеснага выкарыстання» ў глабальным маштабе прасоўвае ініцыятыву «Адзін пояс і адзін шлях».

Да рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» ужо далучыліся звыш 100 краін і міжнародных арганізацый; гандлёвы абарот Кітая і краін ініцыятывы перавысіў 5 трлн долараў, сукупны аб'ём кітайскіх інвестыцый у стварэнне зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў гэтых краінах склаў 28,9 млрд долараў, што прадаставіла 244 тыс. працоўных месцаў для мясцовага насельніцтва і забяспечыла больш за 2 млрд долараў падатковых паступленняў у мясцовыя бюджэты. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш высока ацаніў уклад кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» у развіццё афрыканскіх краін.

Сёння ў Кітаі адзначаецца свята – 69-ая гадавіна з дня ўтварэння КНР. А ў амерыканскім Сан-Францыска 1-ае кастрычніка -- Дзень дружбы і традыцый ЗША і КНР, што сведчыць аб планах і намерах гэтага амерыканскага горада развіваць сяброўскае супрацоўніцтва з Кітаем. Эпоха бурнага імкнення да прагрэсу не пакіне ў баку ніводную краіну. Кітай нязменна крочыць поруч з часам, уносячы свой уклад у падтрыманне міру і глабальнае садзейнічанне развіццю. - Р -   

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040