Кітай вызваліць замежных інвестараў ад выплаты падатку на пэўны прыбытак
  2018-10-02 13:56:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю Кітай абвясціў аб пашырэнні льготнай палітыкі па часовым вызваленні замежных інвестараў ад выплаты падатку на пэўны прыбытак з мэтай прыцягнення большага аб'ёму замежных капіталаўкладанняў.

Раней Кітай адклаў спагнанне падатку на прыбытак, які распаўсюджваўся паміж замежнымі інвестарамі і прадпрыемствамі-рэзідэнтамі ў Кітаі. Зараз гэта льгота распаўсюджваецца на ўсе замежныя інвестыцыйныя праекты, за выключэннем забароненых. Адпаведны дакумент быў апублікаваны Мінфінам КНР сумесна з трыма іншымі ведамствамі.

Згодна з дакументам, да прыбытку, размеркаванаму паміж замежнымі інвестарамі, адносяцца даходы ад укладанняў у акцыянерны капітал, уключаючы дывідэнды і карпаратыўныя бонусы.

Новы парадак вызвалення ад выплаты падатку лічыцца дзеючым з 1 студзеня 2018 года. Гэта азначае, што падаткі, ужо выплачаныя ў бягучым годзе, будуць пакрытыя.

Кітай прыкладае вялікія намаганні для стварэння спрыяльнага дзелавога асяроддзя для замежных інвестараў. Для прыцягнення большай колькасці інвестыцый з-за мяжы краіна мае намер паскорыць працэдуру зацвярджэння інвестыцый і ўзмацніць абарону інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай раней заяве Дзяржсавета КНР.

Паводле даных Мінкамерцыі, за першыя восем месяцаў 2018 года колькасць новых зарэгістраваных у Кітаі прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу вырасла больш чым у два разы ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года і дасягнула 41331 кампаніі. За гэты перыяд аб'ём прыцягнутых Кітаем прамых замежных інвестыцый вырас на 6,1 працэнта да 86,5 млрд долараў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040