Прэзідэнт Кыргызстана павіншаваў Сі Цзіньпіна з 69-й гадавінай з Дня ўтварэння КНР
  2018-10-02 17:13:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Кыргызстана Саранбай Жэынбекаў павіншаваў старшыню КНР Сі Цзіньпіна з 69-й гадавінай утварэння КНР, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

"Прыміце мае сардэчныя віншаванні з нагоды 69-й гадавіны з Дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі. З году ў год Кітай, планамерна ажыццяўляючы рэформы, ідзе па шляху ўсебаковага развіцця ў імя працвітання краіны і паляпшэння жыцця кітайскага народа, у чым, безумоўна, маецца Ваша вялікая і асноўная заслуга", -- гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Кыргызстана.

Як адзначыў С.Жэынбекаў, ён з цеплынёй узгадвае сустрэчу з Сі Цзіньпінам падчас дзяржаўнага візіту ў Кітай у чэрвені бягучага года, падчас якога быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння паміж Кыргызстанам і Кітаем.

"Дзякуючы Вашай увазе і падтрымцы, падчас таго візіту ў Кітай мы вывелі адносіны паміж нашымі краінамі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. Перакананы, што ўзаемаадносіны паміж нашымі краінамі будуць і далей паступальна ўмацоўвацца ва ўсіх сферах супрацоўніцтва на карысць народаў Кыргызстана і Кітая", -- падкрэсліў прэзідэнт Кыргызстана. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040